Вы тут

Дырэктар Нацыянальнага антыдопiнгавага агенцтва: «Звяздзе» можна i нават патрэбна давяраць


Меркаванне Дзянiса Мужжухiна

— Газета, якая выходзiць больш за сто гадоў, адназначна, дакладна ведае, што хвалюе беларусаў. Таму матэрыялам «Звязды» можна i нават патрэбна давяраць. Журналiсты гэтага выдання не раз пацвярджалi свой прафесiяналiзм. Асабiста мне iмпануе, што матэрыялы газеты заўсёды датычацца iнтарэсаў розных людзей: спорт, культура, сацыяльныя праблемы, мiжнародныя навiны. Вельмi важна, што газета не засяроджваецца на чымсьцi адным, а дае сваiм чытачам разнапланавую карцiну. Гэта дазваляе з кожным нумарам даведвацца пра нешта новае i цiкавае. Так неназойлiва, але паспяхова «Звязда» дапамагае развiвацца сваiм чытачам.


У нашай краiне шмат увагi аддаецца спорту i яго праблемам. Iнфармацыйная падтрымка мае вялiкае значэнне ў пашырэннi спартыўнай дзейнасцi. Дзякуй «Звяздзе» за тое, што яна прафесiйна i цiкава асвятляе ўсё, што звязана са спортам. Людзi пачынаюць больш цiкавiцца спортам, здаровым ладам жыцця, што iдзе на карысць грамадству.

Я жадаю «Звяздзе» журналiсцкiх поспехаў, плённай працы i чытачоў, якiя заўсёды будуць падпiсвацца на газету. Як кажуць у спорце, — хутчэй, вышэй, мацней!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».