Вы тут

Першыя добраахвотнiкi атрымалi прышчэпкi ад каранавiруса


Учора ў Беларусi пачалося вакцынаванне добраахвотнiкаў супраць каранавiруснай iнфекцыi расiйскай вакцынай «Спадарожнiк V» у рамках клiнiчных выпрабаванняў. Двух першых пацыентаў прышчапiлi ў 28-й палiклiнiцы Мiнска. Беларусь стала першай краiнай, дзе пройдуць выпрабаваннi гэтай вакцыны пасля яе рэгiстрацыi ў Расii.


Клiнiчныя даследаваннi пройдуць у васьмi медыцынскiх установах краiны. Сярод iх шэсць палiклiнiк Мiнска — 1-я, 4-я, 5-я, 14-я, 19-я i 28-я, а таксама Мiнская i Вiцебская абласныя клiнiчныя бальнiцы. У iх возьмуць удзел 100 добраахвотнiкаў, якiя не хварэлi раней на каранавiрус.

Клiнiчныя выпрабаваннi будуць уяўляць з сябе двайное сляпое рандамiзаванае плацэба-кантраляванае даследаванне вакцыны «Спадарожнiк V». Яна распрацавана ў Нацыянальным даследчым цэнтры эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii iмя М. Ф. Гамалеi Мiнiстэрства аховы здароўя Расii. Фiнансаванне гэтага праекта ў Беларусi ажыццяўляе Расiйскi фонд прамых iнвестыцый.

— Клiнiчнае выпрабаванне праходзiць у рамках асабiстых дамоўленасцяў кiраўнiкоў дзвюх краiн, Аляксандра Лукашэнкi i Уладзiмiра Пуцiна, якiя далi адпаведныя распараджэннi, — нагадаў выконваючы абавязкi мiнiстра аховы здароўя Беларусi Дзмiтрый Пiневiч. — Урады нашых краiн, мiнiстэрствы аховы здароўя перайшлi да iх практычнай рэалiзацыi. Любыя клiнiчныя выпрабаваннi бiялагiчных прэпаратаў строга рэгламентаваныя. Нягледзячы на тое што наша дарожная карта была скарочаная па часе, яна была цалкам насычана мерапрыемствамi па бяспецы i выканана. I цяпер будуць зроблены першыя iн'екцыi нашым паддоследным.

Спецыялiст па клiнiчных даследаваннях расiйскай кампанii «IФАРМА», якая кантралюе ход выпрабаванняў, Сяргей Чарняк дадаў, што добраахвотнiкамi сталi адносна здаровыя людзi. Яны могуць мець некаторыя хранiчныя захворваннi, але не ў фазе абвастрэння. Гэта мужчыны i жанчыны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.

Адным з такiх добраахвотнiкаў, якi атрымаў прышчэпку, стаў мiнчанiн Андрэй Мятлiцкi. Пра выпрабаваннi ён даведаўся са СМI, затым знайшоў неабходную iнфармацыю на сайце Мiнiстэрства аховы здароўя.

— Патэлефанаваў у палiклiнiку, пацiкавiўся, цi можна стаць валанцёрам. Запiсаўся, i мяне адабралi ў лiк паддоследных. Я заўсёды раблю прышчэпкi i асаблiва не хварэю. Мяркую, гэта вакцына абаронiць мяне i маiх блiзкiх ад каранавiруса, — падзялiўся мiнчанiн.

Праз гадзiну пасля прышчэпкi пацыент можа пакiнуць палiклiнiку.

— Як i пры вакцынацыi ад грыпу, у чалавека могуць назiрацца нязначнае павышэнне тэмпературы, лакальныя гiпертэрмiчныя рэакцыi, — удакладнiў Сяргей Чарняк.

За добраахвотнiкамi, якiя атрымалi прышчэпку, урачы-даследчыкi будуць назiраць у першыя, сёмыя i чатырнаццатыя суткi. Гэта будуць як вiзiты дадому, так i тэлефонны кантроль. Праз 120-180 дзён стане зразумела, атрымаў чалавек вакцыну або плацэба. I толькi праз 180 дзён можна будзе канчаткова пацвердзiць бяспеку вакцыны.

Арганiзатар даследавання правёў манiторынг ва ўсiх медустановах, у якiх пройдуць выпрабаваннi, i яны атрымалi статус даследчых цэнтраў. Усюды праведзена навучанне спецыялiстаў.

— Наша палiклiнiка адпавядае крытэрыям для правядзення клiнiчных выпрабаванняў, i мы маем сертыфiкат. Спадзяюся, што паспяхова правядзём гэта даследаванне i краiны атрымаюць эфектыўны прэпарат для барацьбы з гэтай небяспечнай iнфекцыяй, — адзначыла галоўны ўрач 28-й палiклiнiкi Ларыса Казак.

Як удакладнiў Дзмiтрый Пiневiч, ужо больш як 4 тысячы беларусаў выказала жаданне прыняць удзел у вакцынацыi.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».