Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеямі калектывы дзвюх устаноў аховы здароўя Мінска


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеямі калектывы двух устаноў аховы здароўя Мінска: Гарадскога клінічнага радзільнага дома № 2 і 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я.Саўчанкі, паведамляе БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за 40 гадоў працы радзільні ў яе сценах з’явіліся на свет больш за 130 тыс. дзяцей. Тут адкрыты гарадскія цэнтры планавання сям’і, рэпрадуктыўных тэхналогій, заўчасных родаў. Дзякуючы гэтым цэнтрам дэмаграфічная сітуацыя ў краіне паляпшаецца. «Вам удалося выбудаваць сучасную і эфектыўную сістэму аказання спецыялізаванай дапамогі маці і нованароджаным, першымі ў краіне ўкараніць прызнаныя ў свеце методыкі і ініцыяваць партнёрскія роды. Вы выратавалі дзясяткі тысяч чалавечых жыццяў, чым заслужылі прызнанне калег і давер пацыентак», — гаворыцца ў віншаванні калектыву ўстановы.

У пасланні Прэзідэнта работнікам 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, заснаванай 60 гадоў таму, падкрэсліваецца высокі навукова-практычны патэнцыял гэтай шматпрофільнай лячэбна-дыягнастычнай установы. «Ваш калектыў паспяхова вырашае складаныя штодзённыя задачы, якія стаяць перад сістэмай аховы здароўя, распрацоўвае і ўкараняе найноўшыя тэхналогіі дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Прафесіяналізм і адданасць справе ўрачоў, сярэдняга і малодшага медперсаналу заслужылі самую глыбокую ўдзячнасць усіх пацыентаў, якім тут выратавалі жыццё, вярнулі здароўе і магчымасць радавацца кожнаму новаму дню».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».