Вы тут

Сёлета ў Віцебскай вобласці ўвялі ў эксплуатацыю 39 станцый абезжалезвання вады


У Віцебскай вобласці ў 2020 годзе увялі ў эксплуатацыю 39 станцый абезжалезвання вады, яшчэ на пяці аб’ектах працягваюцца будаўніча-мантажныя працы. Пра гэта паведаміў на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзёла. 


Ён праінфармаваў, што ў 2021-2025 гады запланавана пабудаваць 152 такія станцыі. Гэта прадугледжана ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы «Чыстая вада» дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Па словах Юрыя Дзядзёлы, агульная неабходнасць у фінансаванні станцый абезжалезвання вады складае каля 54 мільёнаў рублёў. 

Зараз на Віцебшчыне 95,8% спажыўцоў забяспечаны вадой нарматыўнай якасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: produktgoda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».