Вы тут

МЗС: Выказванні афіцыйнага Кіева прывялі да вострага дэфіцыту даверу да ўкраінскіх калег


Апошнія выказванні прадстаўнікоў афіцыйнага Кіева прывялі да вострага дэфіцыту даверу да ўкраінскіх калег, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз у адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць выказванні кіраўніка МЗС Украіны Дзмітрыя Кулебы.


«Апошнія заявы Міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы, яго вольныя і непаважлівыя развагі на тэму легітымнасці беларускага кіраўніцтва больш падобныя не на дыпламатыю, а на ўдзел у конкурсе на самыя хвосткія, хоць і пустыя па сваім змесце фігуры маўлення. Напэўна, вельмі хочацца дагнаць ці нават апярэдзіць заўзятых удзельнікаў гэтага шоў з некаторых іншых суседніх краін з надзеяй на высокую ацэнку з боку яго рэжысёраў і журы. Пры гэтым не пакідае адчуванне, што жаданне любой цаной апынуцца на сцэне зацямніла ў выступоўцаў ўсе астатнія пачуцці, уключаючы рэальнасць успрымання навакольнага свету.

Вынікам гэтага «спаборніцтва» ў красамоўстве будуць ўжо не прызы, на якія так разлічваюць ўдзельнікі. Наадварот, вынік будзе сумны», – адзначыў Анатоль Глаз.

«Калі сур’ёзна, слухаючы ўсе гэтыя безадказныя выказванні, усур’ёз задумваешся пра прафесіяналізм асобных украінскіх калегаў. У Кіеве то ставяць стасункі з Беларуссю «на паўзу», то прапануюць нібыта «нейтральнае медыятарства», адмаўляючы першапачаткова любую магчымасць дыялогу з дзеючай легітымнай уладай. Хоць самі прапановы «нейтральнага медяытарства» ад ваюючай Украіны выклікаюць прынамсі іранічную ўсмешку», – выказаўся Анатоль Глаз.

«На жаль, бясконцы паток рэзкіх заяваў украінскіх палітыкаў, уключаючы Міністра замежных спраў, стаў для нас сур’ёзнай падставай для аб’ектыўных сумненняў у шчырасці іх заяў аб дружбе. Беларусь настроена на захаванне і развіццё добрасуседскіх адносін з Украінай. Апошнія выказванні прадстаўнікоў афіцыйнага Кіева ўжо прывялі да вострага дэфіцыту даверу да ўкраінскіх калег. А гэта можа нанесці адчувальную шкоду для ўсяго беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва. Ці разумеюць гэта ў Кіеве?» – зазначыў Анатоль Глаз.

«Разлічваем усё ж такі, што Украіна ў выбудоўванні адносін з Беларуссю будзе зыходзіць з уласных нацыянальных інтарэсаў, а не ілюзорных і навязаных звонку. Зможа вызваліцца ад «задушлівых абдымкаў» сваіх заходніх партнёраў. Пакуль яшчэ працягваем верыць у тое, што кіраўніцтва ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства зможа адэкватна ацаніць і ўсвядоміць памылковасць цяперашняй лініі ў адносінах з Беларуссю. Знойдзе ў сабе сілы дзейнічаць на карысць менавіта сваёй краіны. Запэўніваем, што Беларусь будзе цвёрда і непахісна адстойваць свае суверэнітэт, незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы. Бессэнсоўна размаўляць з намі на мове абраз, пагроз і санкцый. Прадуктыўным можа быць толькі ўзаемапаважлівы дыялог, і мы да яго гатовыя», – рэзюмаваў Анатоль Глаз.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.