Вы тут

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны з чвэрці плошчаў


Цукровыя буракі ў Беларусі ўбраны з чвэрці запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 1 кастрычніка, цукровыя буракі ўбраны з 21,6 тыс. га, што складае 26,2 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 983,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 455 тыс. га. Цукрыстасць буракоў складае 15,69 працэнта. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 66,6 працэнта плошчаў (16,7 тыс. га), накапана 485,6 тыс. т (ураджайнасць 290,6 ц/га). Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 3,48 тыс. га (58,1 працэнта да плана), сабрана 63 тыс. т пры ўраджайнасці 180,9 ц/га.

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 572,8 тыс. га, што складае 46,9 працэнта запланаванай плошчы. На сілас і зялёны корм убрана 559,5 тыс. га (57,3 працэнта плана), сабрана 13,47 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 240,8 ц/га. Прадаўжаецца ўборка кукурузы на зерне: работы праведзены на 13,3 тыс. га (5,43 працэнта плана), намалочана 78,3 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,131 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,9 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, Гродзенскай — больш за 1,5 млн т, Брэсцкай — звыш 1,3 млн т, Магілёўскай — больш за 1,1 млн т, Віцебскай — звыш 1 млн т, Гомельскай — больш за 900 тыс. т.

Абгортванне стужак лёну праведзена на 37,4 тыс. га (78,5 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 40,2 тыс. га (84,5 працэнта ад плана), нарыхтавана 124 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 852,5 тыс. т сена (84,4 працэнта ад плана), 13,295 млн т сенажу (105,5 працэнта) і 11,653 млн т сіласу (60,8 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 78,3 працэнта ад плана.

Прэв’ю: ferma.expert

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?