Вы тут

У жыхара Бабруйска канфіскавалі 25 тыс. доз марыхуаны


Супрацоўнікі наркакантролю УУС Бабруйскага гарвыканкама і мясцовага аддзела Дэпартамента аховы МУС затрымалі 31-гадовага непрацуючага мясцовага жыхара. У кватэры ён абсталяваў памяшканне для вырошчвання канопляў, гаворыцца на сайце МУС.


Аператыўнікамі выяўленыя гаршкі з каноплямі, якія растуць, насенне гэтай жа расліны, грунт, угнаенні, прыборы асвятлення і вентыляцыі, а таксама прыстасаванні для палення марыхуаны.

Па месцы жыхарства мужчыны канфіскавана 1,4 кг марыхуаны, а ў дачным доме ў Асіповіцкім раёне — яшчэ 9 кг. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы збіраўся прадаць зелле сваім знаёмым. У агульнай складанасці канфіскаваны аб’ём роўны прыкладна 25 тысячам доз.

Распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».