Вы тут

Залаты сямейны ўраджай


Восень, кастрычнік, пачатак бабінага лета. У такую пару мне шанцуе на сустрэчы з цікавымі, больш за тое — шчаслівымі людзьмі. Шпацыруючы па вёсцы Тарасава Мінскага раёна, я назіраў, як сямейная пара дружна ўвіхалася каля садовага дрэва, ашчадна здымаючы чырвоныя яблыкі. З добрым настроем, весела гаспадары складвалі ў кошыкі спелую садавіну. І мне закарцела адчыніць брамку, бліжэй пазнаёміцца з імі.


Віктар і Людміла Дробышы — так завуць маіх герояў — ветліва запрасілі на свой утульны і прыгожы падворак, пачаставалі налітымі сокам папяроўкамі, расказалі пра сёлетні ўраджай, які выдаўся надзіва шчодры, падзяліліся сакрэтамі доўгага сямейнага жыцця. Слова за словам — і я даведаўся, што Віктар Цімафеевіч амаль сорак гадоў працаваў у саўгасе «Ждановічы» слесарам па рамонце газавага прамысловага абсталявання, Людміла Аляксандраўна працавала ў сістэме гандлю. Калі яны выйшлі на заслужаны адпачынак, пабудавалі ў вёсцы свой дом і пераехалі сюды на сталае жыццё. А яшчэ Віктар і Людміла не прамінулі расказаць, што сёлета ў іх незвычайны год — пяцьдзясят гадоў сумеснага жыцця. Шчыра кажучы, я не адразу паверыў у гэты красамоўны біяграфічны факт — надта маладыя ў іх твары і юначыя агеньчыкі ў вачах. Я палічыў сваім абавязкам запрасіць іх папазіраваць, каб зрабіць «вясельны» партрэт на фоне раскошнай восені.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.