Вы тут

Беспрацоўных — на 16% менш, чым летась


Колькасць занятых у эканоміцы ў І паўгоддзі гэтага года склала 4 мільёны 323 тысячы чалавек, што на 0,3 % менш, чым у І паўгоддзі мінулага года. Пра гэта гаворыць аналітычная інфармацыя, падрыхтаваная ўпраўленнем эканамічнага аналізу Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка краіны.


Арганізацыямі (без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у чэрвені гэтага года было прынята на работу 54,8 тысячы чалавек (1,9 % спісачнай колькасці работнікаў у сярэднім за чэрвень). Па розных прычынах звольнена 59,3 тысячы чалавек (2,1 % сярэднямесячнай колькасці). Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец ліпеня гэтага года склала 10,1 тысячы чалавек, што на 16 % менш, чым на канец ліпеня мінулага года, і на 1,3 % больш, чым на канец чэрвеня 2020 года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня сёлета склаў 0,2 % ад колькасці рабочай сілы.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: vbr.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.