Вы тут

Больш за 140 юных канаістаў і байдарачнікаў з Брэстчыны прымаюць удзел у абласной спартакіядзе школьнікаў


Абласная спартакіяда школьнікаў па веславанні на байдарках і каноэ праходзіць на вяслярным канале ў Брэсце. На спаборніцтвы прыехалі юнакі і дзяўчаты 2005–2006 гадоў нараджэння. Выбіраюцца лепшыя байдарачнікі і канаісты на рэспубліканскі турнір.


У асабіста-камандных спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 140 школьнікаў ва ўзросце 14–15 гадоў, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я. Галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей НІКАНЧУК адзначыў, што ў першыя дні добра паказалі сябе каманды з Брэста, Пінска, Пінскага раёна, Столінскага, Кобрынскага, Бярозаўскага раёнаў. Кожны спартсмен выступае за сябе, акрамя таго прыносіць ачкі камандзе. Спаборніцтвы працягнуцца да 1 кастрычніка ўключна.

Яна СВЕТАВА

Прэв’ю: mosty-zara.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.