Вы тут

Аўтапрабег «За Беларусь!» пройдзе ў Дубровенскім раёне


Аўтапрабег «За Беларусь!» збярэ сёння жыхароў Дубровенскага раёна, паведаміла БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Святлана Рыжанская.


Насычаная праграма дня пачнецца ў 13.00 з адкрытага дыялогу з моладдзю «Камсамол: Учора. Сёння. Заўтра», прысвечанага 100-годдзю ВЛКСМ. Удзельнікамі мерапрыемства стане працоўная моладзь раёна, якая прадстаўляе розныя галіны народнай гаспадаркі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць, сацыяльную сферу. Надзённыя пытанні і актуальную інфармацыю абмяркуюць з імі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і ветэранскай арганізацыі.

Далей у падтрымку дзеючага палітычнага курсу краіны адбудзецца аўтапрабег «За Беларусь!», Удзел у якім прымуць аўтамабілісты і байкеры. Маршрут працягласцю каля 80 км пройдзе па месцах баявой славы і воінскіх пахаванняў раёна. Памяць абаронцаў Айчыны і загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў ўдзельнікі прабегу ўшануюць на вайсковым пахаванні Тэолін, ля помніка «Журботная маці», у мемарыяльным комплексе «Рыленкі». Апошняй кропкай маршруту стане месца гібелі 19-гадовага салдата Вялікай Айчыннай вайны Юрыя Смірнова ў вёсцы Шалашына.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».