Вы тут

У Верхнядзвінскім раёне знойдзена цела мужчыны, які знік без вестак. Меркавана, яго забілі


27 верасня ў праваахоўныя органы звярнулася жанчына з заявай аб знікненні яе 43-гадовага знаёмага, паведамляе Следчы камітэт.


Супрацоўнікамі міліцыі ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была атрымана інфармацыя аб тым, што мужчына быў забіты.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вечарам 20 верасня ён адпачываў у кампаніі ў Верхнядзвінскім раёне. Падчас распіцця спіртнога,\ паміж 34-гадовым гаспадаром дома і 43-гадовым мужчынам адбыўся канфлікт, падчас якога госцю былі нанесены цялесныя пашкоджанні. Ад іх ён памёр на месцы. Пасля гэтага падазраваны закапаў цела недалёка ад свайго месца жыхарства.

Падчас агляду трупа ўстаноўлена, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса.

Падазраваны змешчаны пад варту.

Прэв’ю: golos.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».