Вы тут

Наследны прынц Наваф прызначаны новым эмірам Кувейта


Новым эмірам Кувейта стаў наследны прынц шэйх Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах. Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета міністраў краіны, апублікаванай у па выніках экстранага паседжання Кабінета міністраў, інфармуе ТАСС.


Фота Globallookpress

Раней стала вядома пра смерць 91-гадовага эміра Кувейта шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера ас-Сабаха. У заяве Савет міністраў паведаміў, што ён памёр у Злучаных Штатах у 16:00 у аўторак. У сувязі са смерцю кіраўніка па ўсім эміраце абвешчаны 40-дзённая жалоба, на тры дні прыспушчаны нацыянальныя сцягі.

Шэйх Сабах быў адпраўлены на лячэнне ў ЗША ў канцы ліпеня пасля таго, як на радзіме яму была зроблена аперацыя. Ужо тады ў сувязі са шпіталізацыяй кіраўніка дзяржавы яго зводны брат наследны прынц Наваф атрымаў шэраг уладных паўнамоцтваў. Паводле канстытуцыі Кувейта, спадчыннік прастола ўслед за смерцю кіраўніка аўтаматычна становіцца эмірам, але прымае ўсю паўнату ўлады пасля прынясення клятвы перад Нацыянальным сходам (аднапалатны парламент).

Шэйх Наваф нарадзіўся 25 чэрвеня 1937 года ў Эль-Кувейце і ўсяго на восем гадоў маладзейшы за свайго папярэдніка, які з'яўляўся адным з найстарэйшых дзяржаўных дзеячаў свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».