Вы тут

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю Эміра Кувейта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Наследнаму прынцу Дзяржавы Кувейт шэйху Навафу аль-Ахмеду аль-Джаберу ас-Сабаху ў сувязі са смерцю Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота ТАСС

«У Беларусі з вялікім смуткам атрымалі сумную вестку пра смерць Вашага брата — Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабер аль-Сабаха», — гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шэйх аль-Сабах ўвайшоў у гісторыю сваёй краіны як мудры і клапатлівы кіраўнік. «Ён назаўсёды застанецца ў нашай памяці міжнародным лідэрам, які быў гатовы працягнуць руку гуманітарнай дапамогі іншым народам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў Наследнаму прынцу Дзяржавы Кувейт і ўсім жыхарам гэтай краіны глыбокія спачуванні і словы падтрымкі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.