Вы тут

Дзве тысячы юнакоў і дзяўчат сабраліся на маладзёжны форум «Беларусь — гэта мы!»


Дзве тысячы юнакоў і дзяўчат з усёй Брэсцкай вобласці 26 верасня сабраліся ў Баранавічах на маладзёжны форум «Беларусь — гэта мы!». Прадстаўлялі маладое пакаленне на форуме школьнікі, студэнты, маладыя спецыялісты, якім неабыякавы лёс краіны.


Адкрываючы святочны канцэрт, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк зачытаў прывітальнае слова ўдзельнікам форуму ад Прэзідэнта Беларусі: «За гады незалежнасці мы пабудавалі прыгожую, сучасную, камфортную краіну. Нам ёсць чым ганарыцца. І ўклад беларускай моладзі ў агульную справу велізарны. Таму што вы нараўне са старэйшымі пакаленнямі кожны дзень ствараеце сучаснасць і будучыню беларускага народа. Падзеі апошніх тыдняў паказалі, якімі крохкімі могуць быць мір і згода ў грамадстве, калі кіравацца разбуральнымі ідэямі, навязанымі звонку. Але мы ні перад кім не ўстанем на калені, як не схіліліся перад ворагам у гады вайны героі Брэсцкай крэпасці, нашы салдаты-пераможцы. Мы ведаем цану свабодзе і незалежнасці, любім сваю краіну, яна ў нас адна, і іншай такой няма і не будзе. Беларусь — гэта мы, а нас большасць».

Падчас форуму ў баранавіцкім лядовым палацы працавалі тэматычныя пляцоўкі, прысвечаныя асноўным напрамкам дзейнасці БРСМ. На пляцоўцы «Беларусь — крыніца натхнення» была створана выстаўка найлепшых работ конкурсу «Сэлфі&фота з вышыванкай». На платформе «Праца — крута» былі прадстаўлены значкі і формы ўдзельнікаў будатрадаў розных гадоў. Аб сваёй дзейнасці гасцям пляцоўкі расказвалі члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа» Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Цэнтральнай падзеяй форуму стаў адкрыты дыялог прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, дэпутатаў і моладзі рэгіёна. Удзельнікі дыялогу выказалі свае думкі аб апошніх падзеях у краіне, праблемах моладзі і іх вырашэнні, абмеркавалі месца маладога пакалення ў будаўніцтве будучыні Беларусі. Самымі «гарачымі» тэмамі сталі размеркаванне студэнтаў, эфектыўнасць органаў самакіравання ў навучальных установах, ільготы для навучэнцаў. Дзмітрый Варанюк папрасіў актывістаў не саромецца прапаноўваць новыя ідэі і рабіць гэта больш актыўна: «Назва форуму абрана не выпадкова, Беларусь — гэта мы. І няхай у кожнага свае погляды і меркаванні, іх трэба вучыцца паважаць. Сёння створаны ўсе ўмовы для таго, каб вы маглі рэалізоўваць сябе, гэтымі ўмовамі трэба толькі карыстацца. Давайце не будзем заставацца ўбаку, моладзь павінна быць на перадавой».

Спецыяльна для паспяховага выканання гэтай просьбы старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч прадставіў інтэрнэт-платформу «Рух УПЕРАД». Рэсурс працуе з ліпеня і ўжо паспеў аб'яднаць актыўных беларусаў, якія маюць цікавыя ідэі для развіцця краіны. «У інтэрнэце некаторыя кажуць аб тым, што хочуць перамен, але якіх менавіта, сказаць не могуць. Магчыма, разам у нас атрымаецца сфармуляваць канструктыўныя прапановы, якія абавязкова прынясуць карысць», — адзначыў Ягор Макарэвіч.

Форум «Беларусь — гэта мы!» стаў выдатнай магчымасцю прадставіць дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, абмяняцца вопытам і пазнаёміцца з аднадумцамі. Форум на гэтым не заканчваецца, плануецца, што ён працягне збіраць разам актыўную моладзь у кожным рэгіёне краіны.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: nashkraj.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.