Вы тут

Рапота прапануе з улікам запуску БелАЭС прапрацаваць у СД буйныя энергаёмістыя праекты


Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота лічыць неабходным з улікам запуску Беларускай АЭС прапрацаваць у Саюзнай дзяржаве стварэнне буйных энергаёмістых праектаў. Аб гэтым ён заявіў на VII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў час секцыі «Сумесныя праекты як фактар стабільнага эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі», перадае БЕЛТА.


«Да ліку маштабных энергетычных праектаў у першую чаргу належыць Беларуская АЭС. Да выхаду на запланаваную магутнасць неабходна пачаць прапрацоўку буйных энергаёмістых праектаў. Да іх ліку можна аднесці сумесныя праекты, арыентаваныя на энергаёмістыя вытворчасці, — металургія, шкляная вытворчасць, нафтахімія, вытворчасць электратранспарту, камплектуючых і сілавых агрэгатаў», — адзначыў Рыгор Рапота. Паводле яго слоў, вытворчыя магутнасці для выпуску такой прадукцыі ёсць у Іжэўску, Ніжнім Ноўгарадзе і Мінску.

Значныя перспектывы дзяржсакратар СД бачыць у праекце будаўніцтва высакаскораснай магістралі Санкт-Пецярбург — Мінск — Варшава — Гамбург працягласцю амаль 2,5 тыс. км. Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ўзяў гэту ідэю ў прапрацоўку, была распрацавана бізнес-мадэль, праведзены кансультацыі ў чатырох дзяржавах, па тэрыторыі якіх можа прайсці магістраль. «Усюды адносіны да гэтага праекта станоўчыя. Калі ён будзе рэалізаваны, то стане буйнейшым праектам высакаскораснай магістралі на еўрапейскім кантыненце», — падкрэсліў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, да праекта выказалі вялікі інтарэс банкаўскія і фінансавыя структуры. «Мы прапанавалі мадэль прыватна-дзяржаўнага партнёрства ў асноўным з апорай на прыватныя фінансы, — растлумачыў ён. — З Санкт-Пецярбурга ў Мінск поезд цяпер ідзе 13-14 гадзін, нам трэба ўжо пераходзіць на новы тэхналагічны ўзровень, прычым адразу на самы высокі. Цяпер праект прапрацоўваецца на ўзроўні ўрадаў. Хочацца верыць, што з падтрымкай заканадаўцаў ён рана ці позна можа быць рэалізаваны».

Яшчэ адзін транснацыянальны праект — аўтастрада «Мерыдыян», якая пройдзе з Кітая праз Казахстан і РФ у Беларусь і далей у Еўропу.

Прадаўжаецца работа па адмене роўмінгу ў СД. «Міністэрствы сувязі на сваім апошнім сумесным пасяджэнні абяцалі да 1 кастрычніка прынцыпова ўжо (тэхнічна гэта яшчэ зойме нейкі час) вырашыць гэта пытанне. Работа ідзе даволі інтэнсіўна», — сказаў Рыгор Рапота.

Прэв’ю: vkurier.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».