Вы тут

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 39 раёнах Беларусі


Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 39 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.


У Брэсцкай вобласці наведваць лясы забаронена ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім раёнах. У Гомельскай вобласці забарона ўведзена ў Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім раёнах. Абмежаванні дзейнічаюць у Акцябрскім і Жыткавіцкім раёнах.

Што тычыцца Мінскай вобласці, наведванне лясоў абмежаванае ў 13 раёнах: Вілейскім, Маладзечанскім, Валожынскім, Мінскім, Смалявіцкім, Уздзенскім, Крупскім, Бярэзінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім, Стаўбцоўскім і Салігорскім.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забаронаў-забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана Інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне без прычынення шкоды цягне, згодна з арт. 15.29 КаАП, папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь (1 БВ — Br27).

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».