Вы тут

Лукашэнка павіншаваў работнікаў машынабудаўнічага комплексу з прафесійным святам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў работнікам машынабудаўнічага комплексу віншаванне з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


«У аснове сучасных дасягненняў машынабудаўнічага комплексу ляжыць праца высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія штогод ствараюць дзесяткі тысяч найменняў тэхнікі і абсталявання: ад мікрасхем да самых вялікіх у свеце кар’ерных самазвалаў. Усюды высока цэняцца іх якасць і надзейнасць. Геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі — гэта больш за 100 краін», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння перад галіной стаяць стратэгічна важныя задачы. Ва ўмовах глабальнага эканамічнага спаду неабходна не толькі ўтрымаць пазіцыі на сусветным рынку, але і заняць новыя нішы.

«Перакананы, што пастаўленыя мэты дасягальныя пры ўмове адказнай і самаадданай працы на любым участку, на кожным прадпрыемстве машынабудавання. Павышаючы канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках, мы нададзім стымул для руху наперад усёй эканомікі краіны», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў машынабудаўнікам здароўя, дабрабыту і паспяховай працы на карысць народа і роднай Беларусі.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.