Вы тут

У Беларусі — 77 289 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 74 046 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 77 289 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзены 1 809 522 тэсты на каранавірус.

74 046 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 813 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 33,7 млн чалавек, пры гэтым больш за 993 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,2 млн заражаных, Індыя — больш за 5,9 млн, Бразілія — больш за 4,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: lv.baltnews.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.