Вы тут

Магілёўскі драмтэатр пачаў продаж квіткоў на навагоднюю прэм'еру


У Магілёўскім абласным драмтэатры пачаўся продаж квіткоў на навагодні паказ і прэм’еру казкі «Царэўна-жаба». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.


«Навагодняя прэм’ера пастаўлена па матывах аднайменнай рускай народнай казкі. Гэта гісторыя пра выпрабаванні, пошук свайго шчасця і ўменне яго зберагчы, барацьбу са страхамі і ўменне рабіць выбар, — распавялі ў тэатры. — Спектакль будзе яркім і незвычайным: маляўнічыя касцюмы, фальклорныя матывы і цікавыя відэапраекцыі спадабаюцца не толькі дзецям, але і іх бацькам».

Рэжысёрам і аўтарам інсцэніроўкі на дзве дзеі стала Каміля Хусаінава, мастаком — Алеся Снопак-Сарокіна, кампазітарам — Аляксандр Баль. Пастаноўка прызначана для дзяцей ад 6 гадоў.

Прэм’ерныя паказы будуць праходзіць у тэатры з 19 снежня па 7 студзеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?