21 кастрычніка, серада

Вы тут

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі зладзілі свята традыцыйнага адзення беларусаў і літоўцаў


Падчас мерапрыемства можна было пабачыць, як стагоддзе за стагоддзем мяняўся касцюм. Напачатку тканіна была вельмі простая, але паступова дапаўнялася вышыўкай. Важнымі элементамі з’яўляліся сімвалы сонца, жыцця, дабрабыту, якія лічыліся абярэгамі і шырока выкарыстоўваліся ў адзенні.


Гісторыя беларускага касцюма, якую расказалі супрацоўнікі музея, дапаўнялася касцюміраваным прадстаўленнем. Узноўленыя касцюмы нашых продкаў можна было яшчэ і ўбачыць. Было відавочна, што касцюмы беларускага і літоўскага народаў маюць шмат падабенства — і ў кроі адзення, і ў сімволіцы. З касцюмамі сваіх суседзяў-літоўцаў гродзенцы змаглі пазнаёміцца праз відэапрэзентацыю з Літоўскага нацыянальнага культурнага цэнтра. У народных касцюмах выступілі прадстаўнікі Гродзенскага грамадскага аб’яднання літоўцаў «Тэвіне».

«Алфавіт нацыянальнага касцюма» прайшоў у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Культурная спадчына па абодва бакі мяжы». Як паведаміла дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Рыта Янчалаўская, праект стартаваў у 2018 годзе і будзе рэалізаваны да канца года. У рамках праекта гродзенцамі набыты мабільны сцэнічны комплекс, аўдыя- і відэаапратура. Да канца года плануецца набыць сучаснае выставачнае абсталяванне.

Маргарыта Ушкевіч

Фота grodnonews.by

Загаловак у газеце: Алфавіт нацыянальнага касцюма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.