Вы тут

Заказніца ландшафтнага дызайну даказала праз суд брак у працы і вярнула грошы


Суд Заводскага раёна Мінска абараніў правы і законныя інтарэсы спажыўца па дамове будаўнічага падраду, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага гарадскога суда.


Паміж ісціцай і адказчыцай — індывідуальным прадпрымальнікам — у маі 2019 года быў заключаны дагавор будаўнічага падраду. Прадпрымальніца абавязалася стварыць дызайн ландшафту па зацверджаным эскізе. Адказчыца таксама павінна была арганізаваць пастаўку ўсіх неабходных узгодненых з заказчыкам матэрыялаў. Працы трэба было завяршыць да 29 чэрвеня, аднак гэтага не адбылося з-за выяўленых недахопаў. У прыватнасці, ахоўная сетка ад крата была выкладзеная з грубым парушэннем тэхналогіі. Гэта пацвердзіла і заключэнне эксперта.

11 чэрвеня ісціца прад’явіла прэтэнзіі па якасці і кошце работ. Не пагадзіўшыся, прадпрымальніца спыніла іх выконваць — завяршаў усе іншы падрадчык.

Суд, разгледзеўшы справу, стаў на бок ісціцы, часткова задаволіўшы яе патрабаванні. Усяго на карысць кабеты з ІП ​​будзе спагнана Br9388, у тым ліку выплачаныя за выкананую працу Br4683, Br2180 страт, Br100 кампенсацыі маральнай шкоды.

Не пагадзіўшыся з гэтым, адказчыца падала апеляцыйную скаргу. Вывучыўшы яе довады, заслухаўшы тлумачэнні прадстаўніка ісціцы і праверыўшы матэрыялы справы, судовая калегія не знайшла падставаў адмяніць раней вынесенае рашэнне.

Пад увагу былі ўзятыя, у прыватнасці, тлумачэнні сведкі. Ён пацвердзіў, што на ўчастку ісціцы была выканана толькі грубая планіроўка тэхнікай, зямля зарасла пустазеллем, у грунце было будаўнічае смецце, сетка ад кратоў залягала глыбока, была выкладзеная на няроўную паверхню.

У выніку, рашэнне суда першай інстанцыі пакінута без змены. Янo ўступіла ў законную сілу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.