Вы тут

Што дапаможа абаранiцца ад вiрусных iнфекцый i COVID-19


Улiчваючы, што сезон павышэння захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя iнфекцыi ў нашай краiне пачынаецца штогод у вераснi, Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь нагадала аб правiлах сацыяльнага дыстанцыравання, як адной з асноўных мер прафiлактыкi заражэння вiруснымi iнфекцыямi, у тым лiку COVID-19.


Сацыяльнае дыстанцыраванне — комплекс немедыкаментозных санiтарна-эпiдэмiялагiчных мерапрыемстваў, накiраваных на спыненне або запаволенне распаўсюджвання iнфекцыйнага захворвання. Яго мэта — знiзiць верагодныя кантакты памiж iнфiцыраванымi i здаровымi людзьмi.

Сэнс сацыяльнага дыстанцыравання — арганiзаваць сваё жыццё такiм чынам, каб скарацiць на 75 % кантакты па-за межамi дома i работы, i на 25 % — на рабоце. Калi людзi прытрымлiваюцца гэтых рэкамендацый, пазбягаючы грамадскiх месцаў i ў прынцыпе абмяжоўваючы свае перамяшчэннi, распаўсюджванне iнфекцыi запавольваецца, стрымлiваецца яе выбуховы рост.

Асноўныя прынцыпы сацыяльнага дыстанцыравання:

1. Мiнiмiзаваць колькасць кантактаў з iншымi людзьмi па-за межамi дому. Не выходзьце з дому, калi ў гэтым няма асаблiвай патрэбы.

Каб скарацiць выхады, можна выкарыстоўваць наступныя меры:

  • кантактуйце з iншымi людзьмi дыстанцыйна з дапамогай сродкаў сувязi;
  • выбiрайце паслугi дастаўкi — толькi да парога кватэры (дома, офiса);
  • аддаленая работа, вiдэазванкi i канферэнц-сувязь.

2. Калi ёсць неабходнасць выйсцi з дому, скарацiце кантакты з iншымi людзьмi i захоўвайце 1,5-метровую адлегласць адзiн ад аднаго. Калi гэта немагчыма, выкарыстоўвайце маску.

3. Як мага часцей мыйце рукi з мылам (пры адсутнасцi такой магчымасцi выкарыстоўвайце сродак для дэзынфекцыi або антысептычны сродак для апрацоўкi рук).

4. Выконвайце «рэспiраторны этыкет».

Асобныя рэкамендацыi для людзей з групы высокай рызыкi — асоб старэйшага i пажылога ўзросту, пацыентаў з хранiчнымi захворваннямi любога ўзросту (паталогii органаў дыхання, сардэчна-сасудзiстай, iмуннай сiстэм, анкалагiчныя захворваннi, бранхiяльная астма). Iм не варта выходзiць з дому, калi ў гэтым няма асаблiвай патрэбы (паездкi на работу, пакупка прадуктаў харчавання i лекаў, атрыманне медыцынскiх i iншых жыццёва важных паслуг). Таксама не рэкамендуецца прымаць нiкога ў сябе дома, за выключэннем атрымання жыццёва важных паслуг. Папрасiце родных i знаёмых дапамагчы вам з забеспячэннем бытавых патрэб.

Дадатковыя рэкамендацыi

  • Пазбягайце фiзiчных кантактаў, уключаючы поцiск рукi i абдымкi.
  • Адкрывайце дзверы не далоняй. Паспрабуйце не дакранацца рукамi да твару.
  • Як мага часцей праветрывайце памяшканнi. Праводзьце дэзынфекцыю кантактных паверхняў, асаблiва дзвярных ручак, пультаў тэлевiзара, тэлефонаў, камп'ютарнай клавiятуры i iншых паверхняў, да якiх мы дакранаемся часта.
  • Паспрабуйце не курыць, у тым лiку электронныя цыгарэты або кальян.
  • Не карыстайцеся агульнымi сталовымi прыборамi, не ешце з адной талеркi i не перадавайце iншым ежу, якую вы пакаштавалi або адкусiлi.
  • Знаходзячыся дома, прытрымлiвайцеся здаровага харчавання i фiзiчнай актыўнасцi.

Пры з'яўленнi сiмптомаў рэспiраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, задышка, насмарк) захоўвайце хатнюю самаiзаляцыю, пазбягаючы кантактаў з членамi сям'i, i выклiкайце ўрача.

У Беларусi на 25 верасня зафiксавана 76 957 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за апошнiя суткi склаў 306 новых выпадкаў. Паправiлiся i выпiсаны 73 925 чалавек, у якiх раней быў пацверджаны дыягназ (192 за апошнiя суткi), 807 чалавек з каранавiруснай iнфекцыяй у краiне памерла (пяць чалавек за апошнiя суткi). З пачатку распаўсюджання iнфекцыi праведзена 1 млн 792 тыс. 426 тэстаў (16 155 за суткi).

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Сацыяльнае дыстанцыраванне i маскi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».