Вы тут

Народны савет Туркменістана ўхваліў канстытуцыйную рэформу


Народны савет Туркменістана ўхваліў ўнясенне змяненняў у канстытуцыю краіны, у адпаведнасці з якімі парламент рэспублікі становіцца двухпалатным. Пра гэта ў паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва Туркменістана TDH.


Паводле яго інфармацыі, на пасяджэнні ў пятніцу быў разгледжаны праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Туркменістана», які ўнёс прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў. Паведамляецца, што ўдзельнікі пасяджэння, які праходзіў у відэафармаце, падтрымалі вылучаныя ініцыятывы, пасля чаго прэзідэнт падпісаў дакументы.

«У праекце канстытуцыйнага закона, прапанаванага на ваш разгляд, Халк Маслахаты далучаецца ў сістэму вышэйшых дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць задачы заканатворчай улады. Таму прапануецца <...> у адпаведнасці са стварэннем двухпалатнай структуры заканадаўчага прадстаўнічага органа дзяржаўнай улады называць нацыянальны парламент Нацыянальным саветам Туркменістана, а яго палаты — Халк Маслахаты і Меджліс», — сказаў Бердымухамедаў, выступаючы на пасяджэнні.

У выніку рэформы з канстытуцыі краіны будзе выдалены адзін артыкул, дададзена тры і ў 27 артыкулаў унесены змены і дапаўненні. Па словах Бердымухамедава, змены могуць уступіць у сілу з 1-га студзеня 2021 года. У гэтым выпадку, адзначыў кіраўнік дзяржавы, мясцовым прадстаўнічым органам будзе мэтазгодна «ў першым квартале 2021 года правесці выбары членаў Нацыянальнага савета Туркменістана».

«Фарміраванне якасна новай двухпалатнай структуры нацыянальнага парламента створыць спрыяльныя ўмовы для ўмацавання прававой асновы развіцця нашай незалежнай краіны і павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў дзяржаўнай улады», — заявіў Бердымухамедаў.

У верасні 2019 года прэзідэнт Туркменістана ініцыяваў аб’яднанне Халк Маслахаты і Меджліса (аднапалатнага парламенту) у адзіную сістэму органаў прадстаўнічай і заканадаўчай улады. Халк Маслахаты быў утвораны ў кастрычніку 2017 года і замяніў Савет старэйшын. У яго склад уваходзяць прэзідэнт, кіраўнік Вярхоўнага суда Туркменістана, старшыня і дэпутаты парламента, члены кабінета міністраў, генпракурор, сакратар Дзяржсавета бяспекі, кіраўніка і старшыні народных саветаў абласцей краіны, а таксама прадстаўнікі грамадскасці, якіх абіраюць рэгіянальныя саветы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».