Вы тут

Мінчанін пад выглядам мерчандайзера вынес з крамы 12 упаковак філе сёмгі


Праваахоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі 38-гадовага мужчыну, які пад выглядам супрацоўніка крамы вынес 12 упаковак філе сёмгі, паведамляецца на сайце МУС.


Паводле інфармацыі аператыўнікаў, мінчанін у вячэрні час сутак зайшоў у адну са сталічных крам і выкраў тавар на суму каля 500 рублёў. Прыкінуўшыся мерчэндайзерам і надзеўшы адпаведны бейдж, мужчына ўзяў пустую скрынку і стаў складаць у яе філе сёмгі, пасля чаго выйшаў з крамы і схаваўся.

Устаноўлена, што выкрадзены тавар мінчанін прадаваў з машыны выпадковым мінакам па цане ніжэй рынкавай.

Як аказалася, мужчына сапраўды працаваў мерчэндайзерам, але толькі ў іншым супермаркеце, і, ведаючы ўсе асаблівасці дадзенай прафесіі, вырашыў трохі падзарабіць злачынным шляхам.

Вядома, што раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка.

Прэв’ю: povar.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».