Вы тут

Вынікі перапісу-2019. Жанчын з вышэйшай адукацыяй у Мінску больш, чым мужчын


На 1 000 чалавек ва ўзросце 10 гадоў і старэй ў Мінску прыпадае 325 чалавек з вышэйшай адукацыяй, 7 — з паслявузаўскай і 356 — з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай. Такія дадзеныя атрыманыя пры падвядзенні першых вынікаў перапісу 2019 года, паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска Наталля Тарасюк.


Як паказваюць лічбы, прадстаўніцы жаночага полу больш нацэлены на атрыманне вышэйшай адукацыі. З 1 000 жанчын яе маюць 353, тады як з 1 000 мужчын — 292 чалавекі. Што тычыцца сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, то гэтыя паказчыкі 315 і 405 чалавек адпаведна.

Прэв’ю: ru.freepik.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».