28 кастрычніка, серада

Вы тут

Пераможцаў конкурсу экастартапаў Belarus Green Awards вызначылі ў Мінску


Пераможцаў конкурсу экастартапаў Belarus Green Awards — 2020 вызначылі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.


Фота: Мінпрыроды.

Конкурс праходзіў з ліпеня па верасень. Яго мэтай было выявіць актуальныя бізнес-ідэі для паляпшэння экалагічнай сітуацыі і павышэння якасці жыцця ў Беларусі. «На першым этапе было прадстаўлена 58 праектаў. Больш за 7 тыс. чалавек удзельнічалі ў галасаванні. У фінал выйшлі сем праектаў. Усе яны цікавыя, усе накіраваны на экалагічную бяспеку, ахову навакольнага асяроддзя, уключэнне адходаў у гаспадарчы абарот і іншыя важныя задачы», — сказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

24 верасня адбыўся фінал — адкрытая абарона праектаў перад журы. Перамог праект ZNOVA (Зэльва Гродзенскай вобласці). Гэта ўнікальная школьная бізнес-кампанія па вытворчасці паперы з трыснягу. Другое месца заняў праект «Сіціферма Ogorod» — першая гарадская ферма ў Мінску. Трэцім стаў мінскі IT-праект «Е3» па стварэнні і развіцці экалагічнага электроннага дакументаабароту. «Гэтыя праекты вартыя таго, каб на іх звярнуць увагу. Думаю, яны знойдуць прымяненне і падтрымку. Лічу, абсалютна ўсе праекты-фіналісты могуць быць камерцыйнымі», — адзначыў міністр.

Лепшыя праекты атрымалі дыпломы, ментарскую падтрымку і грашовыя інвестыцыі: першае месца — Br30 тыс., другое — Br25 тыс., трэцяе — Br10 тыс.

Арганізатары конкурсу — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ТАА «Пас Тэр Нак» і Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.