Вы тут

У Шклоўскім раёне на прадпрыемстве загінуў рабочы


Як паведамілі ў Следчым камітэце, удзень 23 верасня 51-гадовы машыніст-трактарыст, кіруючы пагрузчыкам, выконваў разгрузачныя работы на тэрыторыі прыватнай фермерскай гаспадаркі ў Шклоўскім раёне. Пры руху заднім ходам мужчына здзейсніў наезд на 29-гадовага слесара прадпрыемства, які ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.


Следчыя сумесна з супрацоўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правялі агляд месца здарэння, для вывучэння канфіскавана дакументацыя арганізацыі.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза пацярпелага, а таксама аўтатэхнічная экспертыза пагрузчыка.

У дачыненні да кіроўцы пагрузчыка заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».