Вы тут

Вызначаны найлепшы сталічны двор


Ім стаў двор па вуліцы Ламаносава, 8


Да такой высновы прыйшло журы агляду-конкурсу на найлепшае добраўпарадкаванне, санітарнае ўтрыманне і архітэктурна-эстэтычны стан жыллёвага фонду Мінска. Як паведамляе Тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна», 2-е і 3-е месцы ў намінацыі «Лепшы двор» занялі двары на праспекце Ракасоўскага, 39 і вуліцы Ташкенцкай, 20 (корпус 2).

Таксама журы конкурсу ацаніла і найлепшыя сталічныя пад'езды. Перамог пад'езд № 13 па вуліцы Кульман, 15. Другое месца — за пад'ездам № 1 на вуліцы К. Маркса, 30 і трэцяе — за пад'ездам № 1 на вуліцы Лідскай, 12.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.