21 кастрычніка, серада

Вы тут

І нават з аўтамабілем


Яшчэ некалькі двароў Краснаполля сталі ўтульныя дзякуючы ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання з уладай

Нядаўна тут на дзіцячых пляцоўках у раёне шматпавярховай забудовы па вуліцах Курака і Ленінскай з'явіліся новыя гульнявыя комплексы і абсталяванне. Жыхары зрабілі гэту прыгажосць з дапамогай камунальнікаў і пры фінансавай падтрымцы Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.


Скарыстацца такой дапамогай ім падказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Анжаліка ГОМАН. Падчас прыёму грамадзян да яе звярнуліся маладыя маці — прадстаўніцы органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з просьбай дапамагчы ў абнаўленні гульнявога абсталявання для дзяцей. Частка яго прыйшла ў непрыдатнасць, а тое, што яшчэ можна эксплуатаваць, карыстаецца такім попытам, што дзецям гэтага не хапае. Нават на арэлі збіраецца чарга.

Старшыня райсавета прапанавала вырашыць пытанне сумеснымі намаганнямі: каб атрымаць грашовую дапамогу, жыхары таксама павінны ўнесці пасільны ўклад у справу. Жанчыны пагадзіліся і данеслі гэту інфармацыю да жыхароў. Грамадскую ініцыятыву, дарэчы, падтрымалі і сама Анжаліка Гоман як дэпутат па Ленінскай выбарчай акрузе № 10, і дэпутат райсавета па Ленінскай выбарчай акрузе № 11 Людміла Палавая. Усяго жыхары сабралі 640 рублёў, унёсак жа Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў склаў 1634 рублі.

Ініцыятыўныя мамы разам з камунальнікамі падабралі неабходнае абсталяванне, якое «Жылкамцгас» устанавіў бясплатна. Дзеці былі на сёмым небе ад радасці і адвялі душу па поўнай праграме. Нават дзятва з суседніх двароў прыбегла, каб ацаніць набытак. Па просьбе жыхароў камунальнікі зрабілі новае вечка для пясочніцы і замянілі пясок. А заадно падрамантавалі гульнявыя аб'екты і зрабілі дадатковую лаўку. Па ініцыятыве старшыні райвыканкама Аляксандра Трушкіна майстры «Жылкамгаса» сабралі з дрэва і падручных матэрыялаў дзіцячы аўтамабіль.

Асабліва задаволеныя зменамі маладыя маці. Раней ім з маленькімі дзецьмі, якім крыху больш чым год, даводзілася хадзіць у парк, а гэта не зусім зручна. Зараз усё побач. І яны ўдзячны ўсім, хто прыклаў да гэтага свае намаганні. Ініцыятары так натхніліся вынікамі, што вырашылі і далей удасканальваць сваю дваровую тэрыторыю, каб яна стала яшчэ больш прыгожай і прыстасаванай для адпачынку. Дэпутаты абяцаюць іх у гэтым падтрымаць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Краснапольскага райсавета дэпутатаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.