У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне. Раней у краіне дзейнічаў мараторый на яго, перадае Tengrinews.kz.
Паведамляецца, што Казахстан далучыўся да міжнароднага пратаколу аб адмене смяротнага пакарання, адпаведны дакумент падпісаў у штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пастаянны прадстаўнік Казахстана пры ААН Кайрат Умараў.
Аб самім рашэнні заявіў раней кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у сваім выступе на агульнапалітычных спрэчках 75-й юбілейнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Прымяненне смяротнага пакарання ў Казахстане было прыпынена увядзеннем адпаведнага мараторыя ў 2003 годзе.
Прэв’ю: seyminfo.ru
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».