Вы тут

Азербайджанская кампанія Socar адправіць у Беларусь чарговую партыю азербайджанскай нафты


Дзяржнафтакампанія Азербайджана (Socar) плануе да канца верасня адправіць у Беларусь новую партыю з азербайджанскай нафтай, паведамляе interfax.az


«На днях, магчыма, заўтра-паслязаўтра плануецца адпраўка ў Беларусь аднаго танкера з азербайджанскай нафтай аб’ёмам каля 95 тыс. тон з Джэйхана ў Турцыі», — заявіў намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю SOCAR Ібрагім Ахмедаў.

Ён удакладніў, што адгрузка танкера з Джэйхана чакаецца да канца бягучага месяца.

У канцэрне «Белнафтахім» пацвердзілі, што ў канцы верасня чарговы танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ адправіцца ў кірунку украінскага порта «Паўднёвы».

«Па нашых дадзеных танкер адправіцца 29-30 верасня, прыбыццё ў порт «Паўднёвы» чакаецца 5-7 кастрычніка. У другой палове кастрычніка гэтая нафта паступіць на Мазырскі НПЗ», — сказаў прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка.

Прэв’ю: soyuz.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.

Спорт

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Марына Літвінчук: Нашы дзеці будуць лепшыя, чым мы

Да старту Алімпійскіх гульняў у Токіа засталося менш за год. Увага да галоўных стартаў ужо пяцігодкі будзе каласальная.