Вы тут

Копіі рэдкіх архіўных дакументаў пра Купалу папоўняць экспазіцыю наваполацкага музея


Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы перадаў наваполацкаму музею калекцыю копій архіўных матэрыялаў пра народнага паэта, звязаных з полацкім перыядам яго жыцця, паведаміў БЕЛТА дырэктар Музея гісторыі і культуры Наваполацка Уладзімір Бяляеў.


Паводле яго слоў, размова ідзе пра больш як 50 дакументаў, сярод якіх ёсць вельмі рэдкія. Напрыклад, фота паэта з жонкай, датаванае 1915 годам і падпісанае рукой Купалы. З улікам таго, што многія з іх існуюць толькі ў адзіным экзэмпляры, усе яны перададзены ў электронным выглядзе. «Гэта ў любым выпадку вельмі каштоўны падарунак, бо ў Мінску некаторыя з іх захоўваліся толькі ў архіве, а ў нас жа ўсе надрукаваныя копіі ўвойдуць у склад пастаяннай экспазіцыі, азнаёміцца ​​з якой можна будзе ў любы дзень наведвання музея», — адзначыў Уладзімір Бяляеў.

У музеі Наваполацка цяпер прадстаўлены копіі двух фатаграфій Івана Луцэвіча з жонкай Уладзіславай, здымак мемарыяльнай дошкі паэта і кніга Янкі Купалы і Якуба Коласа «Родныя Вобразы» 1998 года (раскрытая на вершы Я. Купалы «Спадчына» 1918 года), якія ўваходзяць у склад экспазіцыі «Гісторыя воінскай славы Баравухі». Яе экспанаты знаёмяць з першым пісьмовым згадваннем пра Баравуху ў сувязі з падзеямі вайны 1812 года, будаўніцтвам Дзінабурга-Віцебскай чыгункі, службай народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў чыгуначных войсках, узвядзеннем Полацкага ўмацаванага раёна, падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу.

«Дзякуючы дапамозе музея Янкі Купалы наша экспазіцыя стане насычанай і больш цікавай для наведвальнікаў. Пры гэтым матэрыялы, якія датычацца полацкага перыяду жыцця Янкі Купалы, будуць вылучаны ў асобную частку выставы. Плануецца, што азнаёміцца з ёй можна будзе ўжо ў кастрычніку», — дадаў дырэктар музея.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?