Вы тут

Электронная бібліятэка БДУ захавала статус першай у Еўропе


Акрамя таго яна стабільна ўваходзіць у тройку сусветных лідараў сярод універсітэцкіх лічбавых сховішчаў. У вераснёвым выданні міжнароднага рэйтынгу «Transparent Ranking: Institutional Repositories by Google Scholar» электронная бібліятэка БДУ замыкае тройку, саступіўшы пазіцыі Федэральнаму ўніверсітэту Рыа-Грандэ-ду-Сул (Бразілія) і Універсітэту Кіёта (Японія). Разрыў з другім месцам склаў каля тысячы алічбаваных дакументаў.


У агульным рэйтынгу з улікам буйных міжнародных агрэгатараў і дысцыплінарных лічбавых архіваў PubMed Central і Arxiv.org электронная бібліятэка БДУ ўзнялася з 12-га на 9-е месца. Дасягнуць высокіх вынікаў удалося дзякуючы рэгулярнай працы над аблічбоўкай дакументаў, што індэксуюцца сістэмай Google Scholar.

Сярод беларускіх універсітэцкіх рэпазіторыяў месцы размеркаваліся наступным чынам: БНТУ (47), БДЭУ (146), ВДУ імя. П. Машэрава (182), БДМУ (227), БДТУ (295), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (307), БДАТУ (456), МДУ імя А. Куляшова (425), ГрДУ імя Янкі Купалы (547), ГДТУ імя П. Сухога (506), БРУ (722), БДПУ імя М.Танка (845).

Сярод універсітэтаў краін-суседзяў найлепшыя паказчыкі ў Уральскага федэральнага ўніверсітэта (38), Сумскага дзяржаўнага ўніверсітэта (43), Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (72), Казанскага федэральнага ўніверсітэта (88), Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Харкаўскі політэхнічны інстытут» (86).

Усяго рэйтынг ахапіў больш за тры тысячы лічбавых сховішчаў ВНУ і даследчых цэнтраў з усяго свету. Ацэнка праводзіцца па адным крытэрыі — колькасці дакументаў бібліятэкі, праіндэксаваных пошукавай сістэмай Google Scholar. Першыя радкі занялі базы дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый Europe PubMed Central, астрафізічная інфармацыйная сістэма НАСА (Smithsonian / NASA Astrophysics Data System), Электронная бібліятэка CiteSeerХ.

Рэйтынг рэпазіторыяў адкрытага доступу з’яўляецца ініцыятывай іспанскай лабараторыі «Cybermetrics Lab», вядомай дзякуючы свайму вэбаметрычнаму рэйтынгу ўніверсітэтаў. Мэтай вядзення рэйтынгу электронных бібліятэк з’яўляецца падтрымка адкрытага доступу да навуковых публікацый і вучэбных матэрыялаў у электроннай форме. Яго стваральнікі матывуюць даследчыкаў да публікацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў інтэрнэце. Такім чынам, ацэньваецца ўзровень адкрытасці акадэмічных рэсурсаў і іх інтэграцыя ў сусветную інфармацыйную прастору.

Электронная бібліятэка БДУ ўваходзіць у рэйтынг з 2012 года і з’яўляецца адным з найбольш буйных лічбавых сховішчаў у свеце па колькасці дакументаў. У цяперашні час тут сканцэнтравана 180 000 публікацый навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта. Паслядоўная падтрымка ВНУ мадэлі адкрытай навукі, карэктнае запаўненне метададзеных дазваляе рэпазіторыю БДУ займаць лідзіруючыя пазіцыі

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pcnews.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.