Вы тут

Урокi жыцця i мудрасцi


Адна вельмi мудрая выкладчыца на журфаку гаварыла нам: для таго каб атрымаўся цiкавы матэрыял пра чалавека, свайго героя трэба на час палюбiць. Вось ужо трыццаць гадоў упэўнiваюся ў справядлiвасцi слоў сваёй настаўнiцы. Больш за тое, ёсць героi, якiх светла ўспамiнаеш не толькi пэўны час, а доўгiя гады, калi не ўсё жыццё.


Менавiта такую гераiню мне некалi пашчасцiла сустрэць у Пiнскiм раёне. Раздрукоўку магнiтафоннага запiсу гутаркi з ёй захоўваю ў адмысловай папцы з самымi дарагiмi матэрыяламi. На жаль, Ульяны Кiрылаўны Мельнiк няма ўжо — пра гэта паведамiў старшыня сельскага Савета. А ў час нашай сустрэчы ёй было ўжо за восемдзесят... Перад самай вайной 18-гадовая Ульяна выходзiла замуж за прыгожага хлопца Карнея Цярлецкага. У 44-м яго забралi на фронт, а ў 45-м яна атрымала пахаванку. Засталася з двума малымi дзецьмi i гектарам зямлi, бо калгасаў яшчэ не было. Выжывала, як магла. Навучылася шыць, прыдбала машынку. Шыла, а ў якасцi аплаты ёй дапамагалi апрацоўваць поле. Потым брат падарыў фотаапарат i яна асвоiла фотасправу, стала фатографам на ўсю акругу. Так i сустрэла свайго другога сужэнца. Франтавiк Аляксандр Мельнiк прыйшоў да яе, каб зрабiць фотаздымак на дакументы.

Мужа Аляксандра, з якiм пражылi 35 гадоў, яна называла Олiсь. Ульяна Кiрылаўна размаўляла на прыгожай сакавiтай палескай гаворцы, якую хораша апiсаў Колас у рамане «На ростанях». Калi перачытваю разважаннi пра жыццё простай вясковай жанчыны, нiбы чую яе саму.

«Пра сакрэты даўгалецця. Я столькi гора пабачыла, так цяжка жыла, не ведаю, чаму мяне доўга Бог трымае на зямлi. Можа, за тое, што нi з кiм не сварылася. Я нiколi не лаялася нi з адной суседкай. Не мела паняцця, як крычаць на мужа, нi з першым, нi з другiм не ўчыняла сварак.

Пра захаванне шлюбу. Мой Олiсь, як маладзейшы быў, то часам i выпiць мог. Бывае, прыйдзе дахаты пазнавата, п'яны, i адразу да мяне: «Ульянка, памажы паспяваць». У такiм стане вельмi ахвочы быў да спеваў. Я нiколi не насваруся на яго, але кажу: «Добра, зараз паспяваем». А сама стараюся ўладкаваць на ложак (ён нападпiтку хутка засынаў), потым сцягну чаравiкi, накрыю. А назаўтра раненька ўстану, карову дагледжу, сняданак пастаўлю, словам не папракну. А ён i сам вiнавата пазiрае, усё разумее. Дык навошта ў сям'i разлад чынiць?

А жанчыны, бывала, папрыходзяць у брыгаду, i адна перад адной хваляцца: мой, маўляў, прыйшоў нападпiтку, а я яго давай лаяць, ён агрызаецца — а я яшчэ болей, ён бiцца падступае — а я не перастаю. Iншая хоць з гузаком ходзiць, ды задаволеная, што мужыка добра паўшчувала. Цяпер жа i наогул маладыя, як што крышку не так, не толькi лаяцца альбо бiцца, але адразу ў суд бягуць разводзiцца. Ураз свабодныя, але цi шчаслiвыя?

Пра шанаванне бацькоў. Цяпер маладыя цi жэняцца, цi разводзяцца — бацькоў не пытаюць. А ў нас было не так. Мой Олiсь прыйшоў сватацца, я яму нiчога не адказала, сказала, што павiнна спытаць бацькоў. Пабегла адразу да бацькi i мацi. Бацька выслухаў мяне i маўчаў, можа, з паўгадзiны. Потым прамовiў: ён з добрай сям'i — не п'янiцы, не гультаi, можаш iсцi, дачка. Я ж не дзяўчына была, удава. Але i другi раз замуж пайшла толькi з блаславення бацькоў.

Пра гарэлку. Людзей гарэлка згубiла, раскоша звяла. Лёгка жывуць, працай да сёмага поту хлеб не здабываюць. А без гарэлкi наогул нiчога не робiцца. Зараз, калi чалавека папросiш памагчы ў гаспадарцы, трэба спачатку бутэльку паставiць з закускай, работнiк вып'е, а потым пойдзе нешта рабiць. Калi мы хату з мужам будавалi, таксама людзей наймалi, але нiхто нават не заiкаўся пра нейкую выпiўку.

Калi вяселле маё з Карнеем было, то бацька завёз у Пiнск мех круп i абмяняў яго ў манапольцы на пяць чацвярцiнак гарэлкi. Гэта ўжо лiчылася знатным вяселлем. А цяпер колькi скрыняў трэба на вяселле альбо на iншую ўрачыстасць?

Пра злачыннасць i бяспеку. Людзi шмат п'юць, лёгка жывуць, сталi больш разбэшчаныя. Я калi ў газеце прачытаю цi ўбачу ў тэлевiзары, што забiлi каго або дзяўчыну згвалтавалi, некалькi дзён спаць не магу, плачу. Адкуль столькi злыдняў на свеце развялося? Да мяне ж, бывала, прыедзе чалавек з далёкай вёскi, я падхапiла фотаапарат i паехала з iм. Еду з маладым мужчынам 12 кiламетраў праз лес, а яму ў галаву не прыйдзе нават слова якое непрыстойнае сказаць, а мне падумаць, што трэба нечага апасацца. Хоць i бачыла гэтага чалавека часцей за ўсё першы раз.

Пра тэхнiчны прагрэс. Сядзiць неяк мой унук насупраць, гуляе з мабiльнiкам, шчоўкае. А потым кажа: вось, баба, твой здымак гатовы. I праўда, зняў на мабiльны, потым можна раздрукаваць альбо адправiць фота хоць на iншы канец. Вось як далёка пайшла навука, якiя прыстасаваннi прыдумалi. Але, здаецца, каб прыдумаў хто, як людзям набрацца больш дабрынi i спагады».

Святлана ЯСКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».