Вы тут

Гісторыя адной падлеткавай цяжарнасці


Крызiс падлеткавага ўзросту з яго пошукамi сябе, пратэстамi супраць наваколля, неразуменнем, што адбывецца ў тваiм унутраным свеце i чаго прагнуць сэрца i розум, сам па сабе — цяжкi перыяд. А калi пры гэтым адсутнiчае падтрымка з боку родных — дзецям яшчэ цяжэй, i паратунак яны шукаюць у цыгарэтах, выпiўцы, хулiганстве, болю — так яны «крычаць» аб неабходнасцi дапамогi i шукаюць для сябе бяспекi. Менавiта ў гэты час падлетка можна страцiць цi ўратаваць. Прычым ратаваць павiнны не людзi ў форме, бо часта з месцаў пазбаўлення волi шляху назад ужо не iснуе. Не згубiцца ў гэтым свеце ўжо амаль дарослым дзецям дапамагаюць спецыялiсты па аднаўленчай медыяцыi. Псіхалагічную і прававую дапамогу падлеткам, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам, аказваюць у сацыяльна-педагагічных цэнтрах Баранавіч, Салігорска, Мінскім раёне і ў Ленінскім раёне сталіцы. Яны — тыя людзi, якiм удаецца стварыць умовы для паразумення памiж «бунтаўшчыкамi», iх сваякамi i тымi, хто ўжо паспеў пацярпець ад недзiцячых свавольстваў падлеткаў. Шляхам пагаднення, спробаў загладзiць нанесеную шкоду, нават прабачэння i ўсведамлення хулiганамi таго, што яны здзейснiлi, проста ратуецца лёс малалетняга, якi пазней стане паўнавартасным дарослым чалавекам, незламаным i нескалечаным. У гэтай рубрыцы мы будзем расказваць вам гiсторыi, героi якiх уратавалiся з дапамогай такiх спецыялiстаў.


«Хрэстаматыйны» падлетак

Ва ўчарашняга падлетка Ангелiны — размеранае сямейнае жыццё: пакуль муж на рабоце, яна гатуе, пячэ булачкi, прыбiрае кватэру. Нованароджанай дачцы ледзьве споўнiўся месяц, аднак дзяўчына абыходзiцца з немаўлём упэўнена, нiбыта вопытная матуля — ведае, як кармiць, падтрымлiваць галоўку, як пераапранаць. У сям'i сваiх бацькоў Ангелiна была старэйшая з шасцi дзяцей, гэткiм жа раннiм дзiцем у сваёй матулi, якая цяпер, у свае 34 гады, стала бабуляй.

На дзяўчыне было шмат абавязкаў па выхаваннi малодшых братоў i сясцёр. Калi брат не паступiў у пяты клас гiмназii, ёй таксама прыйшлося перайсцi ў iншую школу, каб праводзiць яго i малодшых сясцёр-пагодкаў на заняткi i дадому пасля ўрокаў. Ангелiне падабалася вучыцца ў гiмназii, у яе быў любiмы настаўнiк i прадмет — англiйская мова, аднак iнтарэсы сям'i заўжды былi вышэйшыя за яе ўласныя.

Пераходны ўзрост дзяўчынкi пачаўся для сям'i раптоўна. У гэты перыяд усе падлеткi становяцца цяжкiя, кожны па-свойму, таму што перад iмi стаiць складаная задача — здзейснiць пераход ад дзiцяцi да дарослага чалавека. На жаль, большасць сем'яў гэты перыяд пражываюць балюча, страчваецца давер, разбураюцца сувязi. Калi з паслухмянай памочнiцы Ангелiна пераўтварылася ў хрэстаматыйнага цяжкога падлетка, яе мацi было складана прыняць гэтыя перамены. Дзяўчынка больш не хацела сядзець дома i даглядаць малодшых дзяцей, ёй хацелася бавiць час з сябрамi, рабiць усё, што робяць яе равеснiкi. Следам за сваiм першым каханнем Ангелiна пайшла на бокс, падлеткi сталi разам хадзiць да аднаго трэнера. У каледжы яна ўспыхвала нават ад маленькай iскры, адразу кiдалася ў бойку з аднакурснiцамi. Аднойчы справа дайшла ажно да бальнiцы.

У адказ на бацькоўскiя забароны Ангелiна стала ўцякаць з дому. Яе шукалi з мiлiцыяй, часам па некалькi дзён. Неаднойчы ў навiнах публiкавалi прыкметы дзяўчыны, заклiкi аб дапамозе ў вышуку.

Гэта толькi пагоршыла адносiны з матуляй: дома былi скандалы, якiя даходзiлi нават да боек. Ангелiна перастала наведваць каледж. Жыла па некалькi месяцаў то ў бабулi, то ў прытулку. Некалькi разоў у яе фiксавалi розныя пашкоджаннi: яна ранiла сябе адкрыта, каб было бачна. I гэта быў крык аб дапамозе, якога нiхто не чуў.

Крытычная кропка

Адмова ў падтрымцы з боку родных — самае складанае, з чым могуць сутыкнуцца падлеткi ў гэты перыяд. Нягледзячы на знешнюю рэзкасць i грубасць, па сутнасцi, гэта ўсё яшчэ дзецi: няшчасныя, трывожныя, акружаныя непрыяццем. Самае важнае для iх зараз — адчуць сябе ў бяспецы, кажа Людмiла, спецыялiст па аднаўленчай медыяцыi, якая дапамагала дзяўчыне разабрацца з яе праблемамi. У пошуках бяспечнага месца Ангелiна «прыйшла» ў адносiны з хлопцам, з якiм пазней стварыла сям'ю i нарадзiла дзiця.

Падчас цяжарнасцi сiтуацыя памiж Ангелiнай i яе мацi дасягнула крытычнай кропкi, калi ўжо нiхто не мог кантраляваць агрэсiю, у любы момант магла здарыцца трагедыя. Сацыяльныя службы параiлi мацi падлетка звярнуцца да спецыялiстаў па медыяцыi.

— Калi я пазнаёмiлася з гэтай сям'ёй, адносiны мацi з дачкой былi вельмi складаныя, — узгадвае Людмiла. — Кожная iх сустрэча заканчвалася сваркай, бойкай цi выклiкам мiлiцыi. У той момант адна са спраў, дзе маці выступала пацярпелай (яна падала на Ангелiну ў суд), была якраз у судзе. Агульную сустрэчу арганiзаваць не атрымалася, таму мы праводзiлi так званую чаўночную медыяцыю, працуючы па чарзе з абодвума бакамi канфлiкту.

Канешне, за некалькi сустрэч немагчыма аднавiць тое, што разбуралася гадамi, аднак градус спрэчкi ўдалося значна знiзiць. Нядаўна Ангелiна прыязджала ў госцi да бацькоў разам са сваёй дачкой. Ёй вельмi сумна ад таго, наколькi аддалiлася яна ад мацi i бацькi, ад таго, што ў сям'i, дзе прайшло яе дзяцiнства, яна стала амаль чужой. I ёй шкада, што на яе вяселлi з iх не было нiкога — самым блiзкiм чалавекам для яе была i застаецца бабуля.

«Маё жыццё — у ёй!»

Цяпер у Ангелiны ўласная сям'я, яна вядзе гаспадарку i даглядае дачку Ганначку. Са сваякамi мужа ў яе складваюцца добрыя адносiны. Гэта самае бяспечнае месца, якое яна змагла знайсцi. Аднак, азiраючыся на сваю сямейную гiсторыю, маладая матуля непакоiцца за дачку.

— Я хачу быць найлепшай матуляй для майго дзiцяцi. Самым блiзкiм чалавекам, з якiм яна зможа дзялiцца i добрым, i кепскiм. Я буду размаўляць з ёй i старацца зразумець. Не хачу, каб у яе было, як у мяне. Усё маё жыццё зараз у ёй.

Алена СЯМЁНАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.