Вы тут

Ля берагоў Тасманіі загінулі 380 дэльфінаў, якія выкінуліся на бераг


Ля берагоў Тасманіі загінулі каля 380 чорных дэльфінаў-грындаў, якія выкінуліся на бераг. Гэта самы маштабны падобны інцыдэнт у гісторыі Аўстраліі. На працягу некалькіх дзён на бераг выкінуліся 470 асобін, паведамляе ВВС.


Да серады ўдалося вывесці ў глыбокую ваду 50 дэльфінаў, зараз ратавальнікі спрабуюць дапамагчы яшчэ каля 30 грындам. «Яны ўсё яшчэ жывыя і знаходзяцца ў вадзе, мы спадзяемся іх выратаваць. Але час ідзе — і яны стамляюцца ўсё больш, — кажа прадстаўнік тасманскіх уладаў Нік Дэка. — Нас вельмі засмучае, што колькасць жывёл, якія апынуліся ў небяспецы, а тым больш загінулых, расце».

Ён дадаў, што цяпер ратавальнікі паспрабуюць як мага хутчэй ачысціць бераг ад парэшткаў дэльфінаў, якія знаходзяцца на беразе.

Прэв’ю: inokean.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.