Вы тут

Адкуль бяруцца здрады ў шлюбе?


Рускае слова «измена» падсвядома асацыiруецца з адносiнамi мужчыны i жанчыны, i яно не ўспрымаецца занадта сур'ёзна. Працягваюць асацыятыўны рад словы «флiрт» i «iнтрыжка». Беларускае «здрада» — значна больш шырокае i ўсёабдымнае паняцце, якое адпавядае яшчэ рускаму слову «предательство». Пагадзiцеся, «здрада» гучыць значна мацней, чым лёгкадумнае «измена»…


Псiхолагi кажуць аб тым, што сапраўднае каханне i вернасць iснуюць. Але — з важнай агаворкай: здольны на гэта далёка не кожны. У чалавека, якi ўмее заставацца верным у каханнi, павiнен быць «падмурак», звязаны з выхаваннем. Калi ў бацькоўскай сям'i высока цэнiцца партнёрства, калi з дзяцiнства чалавеку дэманструюць, што сям'я — гэта адна з найважнейшых каштоўнасцяў у жыццi, ён атрымлiвае гэты самы «падмурак», на якiм у далейшым пабудуе ўласную сiстэму каштоўнасцяў. На жаль, у сучасным свеце гэта рэдкасць. У нашай краiне, па статыстыцы, развод перажываюць каля паловы пар, што заключылi шлюб, i дзiцяцi такiх бацькоў проста няма дзе назiраць за адносiнамi, поўнымi кахання i даверу.

Яны такiя розныя

Псiхолаг, гештальт-тэрапеўт Наталля Алiфiровiч лiчыць, што мужчын-здраднiкаў можна класiфiкаваць зыходзячы з iх псiхалагiчнага партрэта i прычын здрады.

Заваёўнiк. Гэты мужчына i ў шлюбе заняты заваяваннем новых «крэпасцяў». Людзi, якiя адносяцца да гэтага тыпу, не здольныя да рэальнай блiзкасцi, да кахання. Клiнiчныя даследаваннi часта аперыруюць такiм паняццем, як «нарцыстычная асоба». Такiя мужчыны ўмеюць падабацца жанчынам, i ў любой сiтуацыi iм здаецца, што вiнаваты хто заўгодна, толькi не яны: вiнаватая жанчына, якая звяла яго з сям'i, вiнаватыя людзi, якiя абгаварылi «нi ў чым не вiнаватага». Але на самай справе людзi «заваёўнiку» абыякавыя. Такi чалавек абсалютна не ўцягнуты ў эмацыянальныя адносiны з партнёрам па шлюбе. Ён адзiночка, яму складана захоўваць блiзкiя стасункi, ён не здольны да здаровых прыхiльнасцяў. Вельмi часта такiя людзi вырастаюць у дэструктыўных сем'ях. Альбо растуць толькi з мацi, якая магла крыўдзiць сына за тое, што ён падобны на свайго бацьку. Цi гэта былi канфлiктныя адносiны памiж мацi i бацькам, дзе бацька прынiжаў мацi. Жэняцца такiя мужчыны, каб адпавядаць пэўнаму статусу.

Эмацыянальна залежны. Гэтаму мужчыне трэба шмат: ён iмкнецца, як асьмiног, «прысмактацца» да жанчыны. I як толькi жанчына робiць нейкi рух убок — з'ехала ў адпачынак, нарадзiла дзiця, будуе кар'еру, — мужчына адчувае сябе адрынутым, непатрэбным i няшчасным. Яго здрады — следства таго, што, як яму здаецца, жонка яго не любiць. Такiм чалавекам рухае эмацыянальная, а не сексуальная нездаволенасць.

Iдэалiст. Гэта мадэль паводзiнаў характарызуе тых, хто верыць, што можна знайсцi iдэальнага партнёра, i ўвесь час знаходзiцца ў пошуку — нягледзячы на наяўнасць штампа ў пашпарце. Такi чалавек мог бы развесцiся, але нейкiя фактары, не звязаныя з каханнем, стрымлiваюць яго ад гэтага кроку: адсутнасць жылля, маленькiя дзецi i г. д. Ён вымушаны захоўваць шлюб, але верыць, што дзесьцi па вулiцах ходзiць яго «палавiнка». Яго здрады абумоўлены пошукам лепшага партнёра. Калi ён бачыць, што, на жаль, i палюбоўнiца — таксама не iдэал жанчыны, ён расчароўваецца, некаторы час пакутуе i потым зноў шукае. I заўсёды вяртаецца да жонкi — але хутчэй функцыянальна, чым эмацыянальна.

Стомлены. Гэта людзi, якiя стамiлiся ад шлюбу i сямейных адносiн, iх здрады абумоўлены эмацыянальным выгараннем. Шмат гадоў муж спрабуе «дастукацца» да сваёй жонкi, кажа пра тое, што яму важна, а яна не здольная яго пачуць. Усе яго староннiя спробы атрымаць любоў i клопат звязаныя з адхiленнем, з эмацыянальнай сухасцю жонкi. У такога мужчыны з'яўляецца шматгадовы вопыт адхiлення, i яго здрада — гэта спроба знайсцi каго-небудзь, хто ўсё ж задаволiць яго эмацыянальныя патрэбы.

Рамантык. Такому чалавеку ў шлюбе не хапае пачуццёвасцi, лёгкасцi. Ён разумее, што ў сям'i ўсё гэта адразу атрымаць немагчыма. I тады ён пачынае шукаць адносiны, дзе будзе шмат флiрту. Такi мужчына не гатовы да сур'ёзных адносiн. Яго «iнтрыжкi» на баку могуць быць як непрацяглымi, так i доўжыцца некалькi гадоў — да таго часу, пакуль яны дазваляюць збегчы ад бытавых цяжкасцяў. Ён цэлымi днямi працуе, а раз на два тыднi едзе ў iншы горад — i там яго чакае ноч страсцi. Ён купляе кветкi, якiя нiколi не купляў жонцы, карыстаецца парфумай, якую хавае спецыяльна для гэтых паездак. Але калi палюбоўнiца раптам заводзiць размову пра больш сур'ёзныя адносiны, ён спыняе сувязь з ёй i шукае новую.

Галава дзвюх сем'яў. Часам здараецца, што рамантычныя адносiны мужчыны «на баку» перарастаюць у другую сям'ю, i тады здрада абумоўлена шматгадовай эмацыянальнай i фiзiялагiчнай сувяззю з жанчынай, якая стала важнай, дарогой i блiзкай мужчыне. Але i ўласны шлюбны саюз таксама трэба захаваць па многiх прычынах — напрыклад, любоў да сваiх дзяцей, або прыхiльнасць да жонкi, або агульны бiзнес з яе татам. Здараецца, дзве гэтыя сям'i ўраўнаважваюць адна адну: дапусцiм, ад «першай жонкi» ён атрымлiвае падтрымку, камфорт, утульнасць, разуменне, iх звязваюць агульныя ўспамiны. А «другая жонка» дорыць незвычайны секс i адчуванне радасцi, лёгкасцi, маладосцi. Калi такi мужчына, якi жыве на дзве сям'i, раптам даведаецца пра здраду законнай жонкi, тут усё залежыць ад тэмпераменту i характару. Нярэдка, нягледзячы на тое, што мужчына сам здраджвае жонцы, яе здрада можа яго проста забiць. I ён здольны часова спынiць адносiны з iншай сям'ёй, каб вярнуць «аблудную авечку» ў статак.

Жаночыя здрады ўкладваюцца ў тую ж класiфiкацыю, за выключэннем першага пункта: жанчыны рэдка бываюць «заваёўнiцамi».

Калi вам здрадзiлi

Як павесцi сябе, калi вы даведалiся, што блiзкi чалавек вам здрадзiў? Забыцца i дараваць — такi сабе варыянт. Псiхолагi кажуць, што той, каму здрадзiлi, павiнен добра падумаць i адразу нiчога не прадпрымаць. Але калi пройдзе час i хваляваннi сцiшацца — абгрунтавана выказаць сваё рашэнне. Прабачэнне — гэта псiхалагiчная перавага, той бiзун, якiм потым партнёр, якому здрадзiлi, будзе ўсё жыццё сцябаць вiнаватага. Гаворка павiнна iсцi аб аднаўленнi справядлiвасцi. Нават, мабыць, аб кантрыбуцыi. Той, каму здрадзiлi, павiнен, па-першае, вырашыць, цi гатовы ён iсцi на прымiрэнне, а калi гатовы, то на якiх умовах. Партнёр, што дараваў здраду, назаўсёды застаецца ў пазiцыi «зверху». А той, каму даравалi, — дараваны i не дараваны адначасова: папрокi будуць вечныя. Толькi выразна вызначыўшы эквiвалент шкоды, па пунктах выказаўшы свае патрабаваннi, можна з часам выправiць адносiны. Алгарытм просты: прыняць рашэнне аб iх працягу або завяршэннi. Калi адносiны ж будуць працягнутыя, зрабiць так, каб здраднiк быў пакараны: не адчуваў, што яго лёгка даравалi, а сумленна «адпрацоўваў» свае грахi. Толькi пасля гэтага можна прыступаць да аднаўлення страчанага даверу.

Дыяна Ронiна

Загаловак у газеце: Выпрабаванне кахання на трываласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».