Вы тут

У Львоўскай вобласці Украіны выкрадалі нафту з «Дружбы» ў прамысловых маштабах


У Львоўскай вобласці Украіны выкрыты крадзеж нафты ў асабліва буйных памерах з нафтаправода «Дружба» НАК «Нафтагаз Украіны», паведамляе УНН са спасылкай на прэс-службу Офіса Генеральнага пракурора Украіны.


«... ў Львоўскай вобласці выяўлена пашкоджанне аб’екта магістральнага нафтаправода і крадзеж нафты ў асабліва буйных памерах (ч.2 ст.292, ч.5. Ст.185 КК Украіны)», — сказана ў паведамленні.

Адзначаецца, што падчас правядзення неадкладных ператрусаў у Стрыйскім раёне Львоўскай вобласці выяўлена дзейнасць нелегальнага стацыянарнага нафтаадгрузачнага комплексу.

Дадаецца, што канфіскаваны транспартныя сродкі, тэхніку, абсталяванне і іншыя прылады здзяйснення злачынства, а таксама каля 150 тон нафтапрадуктаў. Высвятляецца сума шкоды, нанесенай у выніку урэзкі ў нафтаправод.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».