Вы тут

Вынесены прысуд былому галоўнаму архітэктару Мінска Паўлу Лучыновічу


Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд былому галоўнаму архітэктару горада Паўлу Лучыновічу, паведамляе БЕЛТА.


Суд прызначыў абвінавачанаму за хабарніцтва 1 год 5 месяцаў пазбаўлення волі. Па амністыі ён вызвалены на адзін год. Акрамя таго, залічаны тэрмін утрымання пад вартай. У выніку пакаранне лічыцца адбытым.

Павел Лучынович на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Былога старшыню камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама выкрылі ў хабарніцтве супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Яго затрымалі ў Мінскім раёне ў сакавіку 2019 года пасля атрымання iм $4 тыс. ад індывідуальнага прадпрымальніка ўзамен на спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў.

Прэв’ю: Bigstock

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.