Вы тут

«Акадэмія экспарту» БелГПП збярэ больш за 70 удзельнікаў


Беларуская гандлёва-прамысловая палата 24 верасня адкрывае бізнес-курс «Акадэмія экспарту», які збярэ больш за 70 удзельнікаў, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.


Прадстаўнікі айчынных прадпрыемстваў бясплатна атрымаюць тэарэтычныя веды аб развіцці экспарту і практычныя навыкі ў гэтай сферы.

«У аснове праекта — бізнес-курс „Школа экспарту“, які БелГПП праводзіць з 2018 года для практычнай і метадычнай дапамогі суб’ектам гаспадарання ў рабоце на экспартным напрамку. Яго выпускнікамі за два гады сталі 315 чалавек», — падкрэслілі ў БелГПП.

У 2020 годзе бізнес-курс пераўтвораны ў «Акадэмію экспарту»: пашырана тэматыка адукацыйных праграм. Лектары — вядомыя бізнес-трэнеры, выкладчыкі профільных дысцыплін вядучых ВНУ краіны, беларускія эксперты з багатым практычным вопытам знешнеэканамічнай дзейнасці.

У адкрыцці «Акадэміі экспарту» прымуць удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, намеснік дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці — начальнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Павел Узяткін, кіраўнікі структурных падраздзяленняў БелГПП.

Прэв’ю: business.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.