Вы тут

Матацыкліст-бяспраўнік і яго васьмігадовы сын пацярпелі ў ДТЗ у Івацэвіцкім раёне


У Івацэвіцкім раёне ў дарожна-транспартным здарэнні пацярпелі матацыкліст і яго васьмігадовы сын, гаворыцца на старонцы ва УКантакце ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Аварыя здарылася 22 верасня каля 9.15 у вёсцы Выганашчы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы мужчына выязджаў на матацыкле на праезную частку і не саступіў дарогу аўтамабілю «Форд Фіеста», з-за чаго транспартныя сродкі сутыкнуліся. Матацыкліста і яго сына з траўмамі шпіталізавалі.

Праводзіцца праверка. Высветлілася, што ў кіроўцы няма правоў на кіраванне матацыкла. Таксама ён перавозіў дзіця без шлема. У мужчыны ўзятая кроў на аналіз, каб высветліць, ці быў ён п’яны ў момант ДТЗ.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што кіраванне без правоў можа абярнуцца штрафам ад 5 да 20 базавых велічынь. Тым, хто садзіцца п’яным за руль, пагражае ад 50 да 100 БВ штрафу з пазбаўленнем на тры гады правоў. За паўторнае на працягу года парушэнне — крымінальная адказнасць і канфіскацыя транспартнага сродку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».