Вы тут

Гродзенскія мытнікі выявілі 100 кг сыру сярод арматуры і труб


Гродзенскімі мытнікамі выяўлена спроба незаконнага ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнга саюза 100 кг сыру, схаванага сярод сантэхнічнай арматуры і іншых прамысловых тавараў, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.


Паводле прадстаўленых кіроўцам дакументаў, у транспартным сродку, які рухаўся праз пункт пропуску «Бераставіца», перамяшчаліся фітынгі, трубы і сантэхнічная арматура. Разам з тым, пры правядзенні мытнага дагляду ў грузавым адсеку вялікагруза выяўлена 100 кг сыру, схаванага ў скрынках сярод прамысловых тавараў.

Пры перамяшчэнні праз мяжу прадукцыя жывёльнага паходжання падлягае ветэрынарнаму кантролю. Павінны выконвацца асаблівыя ўмовы захоўвання і перамяшчэння прадукцыі, у тым ліку тэмпературны рэжым, павінен быць прадастаўлены ветэрынарны сертыфікат.

Звесткі пра сыры ў дакументах, як і ветэрынарны сертыфікат на яго, у кіроўцы адсутнічалі. Не былі выкананыя асаблівыя ўмовы перавозкі малочных прадуктаў.

Транспартны сродак з таварам вернута на сумежную тэрыторыю.

Па выяўленым факце распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.3 арт.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту тавару, які перавозілі незаконна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?