Вы тут

У Лёзненскім раёне легкавушка ўехала ў трактар


21 верасня ў 12.36 выратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Запожанкі Лёзненскага раёна, гаворыцца на сайце МНС.


Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што аўтамабіль Audi сутыкнуўся з трактарам, у выніку чаго ў салоне легкавушкі апынуўся заціснуты кіроўца. Ратавальнікі пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі пацярпелага і перадалі медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго даставілі ў бальніцу. Кіроўца трактара не пацярпеў.

Фота: МНС

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.