Вы тут

Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на палавіне плошчаў


Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеяны на 723,8 тыс. га плошчаў, што складае 50 працэнтаў ад плана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 22 верасня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,155 млн га, што складае 99,4 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях работы завершаны. У Гомельскай вобласці ўбрана 99,9 працэнта ад плана (338,3 тыс. га), Мінскай — 99,4 працэнта (488,9 тыс. га), Магілёўскай — 98,8 працэнта (314,6 тыс. га), Віцебскай — 98,6 працэнта (345,2 тыс. га).

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 391,9 тыс. га, што складае 32,1 працэнта запланаванай плошчы. На сілас і зялёны корм убрана 388 тыс. га (39,7 працэнта плана), сабрана 9,198 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 263,2 ц/га. Уборка кукурузы на зерне толькі пачынаецца: работы праведзены на 3,96 тыс. га (1,62 працэнта плана), намалочана 21,5 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,041 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,8 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, у Гродзенскай — больш за 1,5 млн т, Брэсцкай — больш за 1,3 млн т, Магілёўскай — больш як 1,1 млн т, Віцебскай — звыш 1 млн т, Гомельскай — больш за 900 тыс. т.

Пераварочванне стужак лёну праведзена на 34,3 тыс. га (72,2 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 27,2 тыс. га (57,2 працэнта ад плана), нарыхтавана 87,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 832,1 тыс. т сена (82,4 працэнта ад плана), 13,228 млн т сенажу (105 працэнтаў) і 8,083 млн т сіласу (42,2 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 67,2 працэнта ад плана.

Прэв’ю: anapa-official.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».