Вы тут

У Расіі хутка пачнуцца клінічныя даследаванні вакцыны супраць каранавіруса


Міністэрства аховы здароўя Расіі дало дазвол на правядзенне клінічных даследаванняў вакцыны супраць каранавіруса, якая была распрацавана Федэральным навуковым цэнтрам даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя М.П.Чумакова Расійскай акадэміі навук, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.


У даследаваннях, якія пачнуцца ў бліжэйшы час у Кіраве, Санкт-Пецярбургу і Новасібірску, прымуць удзел больш за 3 тыс. добраахвотнікаў. Гэта будзе адпавядаць патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і міжнародных рэгулятараў, што дасць магчымасць забяспечыць даследаванні дакладным аб’ёмам навуковых даных.

Добраахвотнікі атрымаюць усю інфармацыю пра магчымую карысць, рызыкі і нязручнасці, звязаныя з удзелам у даследаваннях. Пасля вакцынацыі грамадзяне будуць знаходзіцца ў ізаляцыі ва ўмовах стацыянара на працягу 16 дзён, іх стан будзе пад пастаянным кантролем урачоў. Плануецца, што клінічныя выпрабаванні будуць завершаны ў лістападзе бягучага года.

Прэв’ю: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.