Вы тут

СК: У Мінску дворнік забіў 92-гадовую жанчыну з асаблівай жорсткасцю


У адной з кватэр на вуліцы Брэсцкай у Мінску 13 лютага выяўлена цела 92-гадовай жанчыны з пашкоджаннямі, паведамляе СК.


Жанчына пражывала адна. У жніўні мінулага года жанчына ішла дадому і ўбачыла каля пад'езду 52-гадовага дворніка. Даведаўшыся, што ён сышоў з дому, яна прапанавала пажыць у яе. Мужчына некалькі месяцаў пражываў у пажылой жанчыны бязвыплатна, толькі выконваючы невялікую працу па хаце.

Згодна з матэрыяламі справы, 5 снежня мінулага года мужчына прыйшоў дадому да пенсіянеркі ў стане алкагольнага ап'янення. У гэты ж дзень паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога мужчына прычыніў жанчыне множныя пашкоджанні цела, у тым ліку не менш за 3 удараў кухонным нажом. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Пасля гэтага абвінавачаны пазбавіўся ад прылад злачынства і сышоў з кватэры.

На падставе сабраных па справе доказаў 52-гадоваму мінчаніну выстаўлена абвінавачанне на падставе ч.2. арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».