На лінію «102» паступіла інфармацыя аб тым, што ў грамадзяніна Расійскай Федэрацыі непадалёк ад гульнявога клуба з ужываннем гвалту выкралі грошы, паведамляе minsknews.by.
- Пацярпелы выйграў на аўтаматах 725 рублёў, якія у яго пасля выкраў невядомы, - распавяла начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч. - Было высветлена, што да крадзяжу датычны 34-гадовы грамадзянін Азербайджана.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі зламысніка на рынку ў Табарах. Да таго моманту ён паспеў прайграць скрадзеныя грошы на аўтаматах.
Прэв’ю: for-ua.com
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.