Вы тут

Стартаваў фiнал конкурсу «Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь — 2020»


Рэспублiканскi конкурс — гэта крынiца новых думак, iдэй i аўтарскiх методык.

Уладзiмiр Здановiч, Валянцiна Гiнчук, Вадзiм Шпетны, Iгар Якiменка, Iрына Клявец, Юрый Андрэйчык, Iнеса Зубрылiна, Вiктар Жук, Святлана Румянцава... Усяго праз дзесяць дзён на небасхiле педагагiчнага майстэрства запалiцца новая зорка, дакладней, зорак будзе шмат, але абсалютным пераможцам абвесцяць толькi аднаго настаўнiка. Учора ў краiне стартаваў фiнал конкурсу прафесiйнага майстэрства педагогаў «Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь — 2020».


Урок на сцэ­не, без­умоў­на, — са­мае яр­кае кон­курс­нае вы­пра­ба­ван­не ў су­пер­фi­на­ле.  Су­пер­фi­нал кон­кур­су «На­стаў­нiк го­да — 2017».

Рэспублiканскi конкурс праводзiцца раз у тры гады, i яго можна разглядаць як своеасаблiвую справаздачу за прайшоўшы перыяд. Ён павiнен даць адказ на галоўнае пытанне, а цi не адстае наша школа ад патрэб часу? На развiццё якiх кампетэнцый робяць стаўку беларускiя педагогi? Цi ўлiчваюць яны адметнасцi пакаленняў Alfa i Z?

— Кожны конкурс прафесiйнага майстэрства дае магчымасць раскрыць педагагiчныя таленты, абагульнiць вопыт i трансляваць новыя педагагiчныя практыкi на ўсю краiну, — падкрэслiвае намеснiк мiнiстра адукацыi Аляксандр КАДЛУБАЙ.

Фiнал конкурсу — гэта не толькi прафесiйныя спаборнiцтвы педагогаў, дзе ад апошнiх патрабуецца максiмальная мабiлiзацыя i канцэнтрацыя, уменне хутка арыентавацца i дзейнiчаць у нестандартнай сiтуацыi або ў незнаёмай аўдыторыi i ўвогуле нестандартнасць мыслення. Гэта яшчэ i магчымасць прадэманстраваць усяму грамадству, што настаўнiк — унiкальная прафесiя, якая патрабуе ад яе ўладальнiка мэтанакiраванасцi i самаадданасцi, незвычайнай душэўнай шчодрасцi, павагi, i самае галоўнае, любовi да сваiх вучняў.

«Не для школы вучым, а для жыцця», «У кожным чалавеку — сонца, толькi дайце яму свяцiць», «Вучань нiколi не будзе ведаць дастаткова, калi не будзе ведаць больш, чым дастаткова», «Каб дайсцi да мэты, трэба перш за ўсё iсцi», «Настаўнiк дакранаецца да вечнасцi: ён нiколi не ведае, дзе заканчваецца яго ўплыў», «Вучоба на працягу ўсяго жыцця — гэта асаблiвая тэрыторыя тых, хто крочыць шляхам да майстэрства»... Так сфармулявалi фiналiсты сваё педагагiчнае крэда.

З улiкам таго, што ў адборачных турах (гарадскiм, раённым i абласным) па ўсёй краiне ўзяло ўдзел больш як 30 тысяч чалавек, а ў фiнал з iх выйшлi толькi 56, можна ўявiць сабе, наколькi высокае прафесiйнае майстэрства будзе прадэманстравана ў заключнай частцы спаборнiцтваў.

Прарэктар Акадэмii паслядыпломнай адукацыi па навукова-метадычнай рабоце, доктар педагагiчных навук, намеснiк старшынi журы Галiна НIКАЛАЕНКА расказала, што конкурс праводзiцца ў васьмi прадметных намiнацыях. Але толькi пераможцы ў кожнай з намiнацый трапяць у суперфiнал. Менавiта з гэтай «васьмёркi» шчаслiўцаў i будзе выбiрацца «Настаўнiк года». Сярод фiналiстаў ёсць прадстаўнiкi гiмназiй, лiцэяў, гарадскiх i сельскiх школ.

«Усе маюць вышэйшую адукацыю. Сярэднi стаж педагагiчнай дзейнасцi складае 16 гадоў. Найбольшы педагагiчны стаж — 29 гадоў, а найменшы — 3 гады. У лiку фiналiстаў — чатыры настаўнiкi-метадысты i 34 маюць вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю, — расказала Галiна НIКАЛАЕНКА. — Хоць прадстаўнiцтва мужчын у настаўнiцкiм корпусе па краiне нязначнае, у фiнале педагогаў-мужчын — 14 чалавек або 27 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Ёсць сярод фiналiстаў i тры педагогi, якiя ўдзельнiчаюць у рэспублiканскiм конкурсе ўжо другi раз. Самаму вопытнаму педагогу — 52 гады, а самаму маладому ўдзельнiку фiнальных спаборнiцтваў — усяго 25 гадоў: гэта Максiм Яўланаў, настаўнiк фiзiкi з мiнскай сярэдняй школы № 45».

Як паведамiў старшыня журы конкурсу «Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь — 2020», рэктар БДПУ, доктар педагагiчных навук, прафесар Аляксандр ЖУК, у фiнале педагогам давядзецца правесцi два ўрокi ў незнаёмай дзiцячай аўдыторыi, прычым адзiн з iх — па тэме, прапанаванай журы. А на падрыхтоўку да «iмправiзацыi» ў iх будзе фактычна толькi ноч. Журы будзе ацэньваць, наколькi настаўнiкi глыбока ведаюць свой прадмет, як яны валодаюць сучаснымi педагагiчнымi тэхналогiямi, цi знаходзяцца ў трэндзе iнфарматызацыi, як умеюць працаваць у незнаёмай дзiцячай аўдыторыi, iх здольнасць уключыць усiх навучэнцаў у вучэбна-пазнавальную дзейнасць i iншыя важныя прафесiйныя аспекты...

Акрамя таго, канкурсанты правядуць майстар-класы для студэнтаў — сваiх будучых калег, iх чакае псiхалагiчнае i педагагiчнае тэсцiраванне.

Будуць таксама ацэньвацца i асобасныя якасцi педагогаў: iх адукаванасць, агульная культура, эрудыцыя, уменне сябе падаваць. Тым больш што ў суперфiнале ўсё дзейства перанясецца на сцэну Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, i тут, вядома, артыстычны талент i харызма педагогам не зашкодзяць.

Iх чакае мiнi-ўрок на сцэне (яго тэма таксама стане вядомая толькi напярэдаднi), дзе ў ролi вучняў будуць выступаць калегi па фiнале, публiчнае выступленне з асабiстым поглядам на сiстэму адукацыi i педагагiчная прэс-канферэнцыя, падчас якой канкурсанты будуць адказваць на пытаннi журы. Тут суперфiналiстам давядзецца прадэманстраваць не толькi сваю педагагiчную эрудыцыю, але i iмгненную рэакцыю, бо ў штодзённай рабоце жыццё пастаянна падкiдвае педагогам нестандартныя сiтуацыi...

Iмёны суперфiналiстаў — пераможцаў у кожнай з намiнацый — стануць вядомыя 29 верасня. А iмя новага ўладальнiка звання «Настаўнiк года» абвесцяць 2 кастрычнiка — напярэдаднi прафесiйнага свята педагогаў. Дарэчы, пераможца атрымае таксама i ключы ад новенькага аўтамабiля «Geely».

Надзея НIКАЛАЕВА

Фо­та Сяр­гея НI­КА­НО­ВI­ЧА

Загаловак у газеце: 56 прэтэндэнтаў на «Настаўнiка года»

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.