Вы тут

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-жніўні павялічыўся на 3,4 працэнта


У Беларусі ў студзені — жніўні ўведзена ў эксплуатацыю 2,13 млн кв.м жылля. Гэта на 3,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 23,8 тыс. кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 792,6 тыс. кв.м, або 37,1 працэнта ўсяго ўведзенага жылля.

З уведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 598 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 678,4 тыс. кв.м, або 31,8 працэнта ўводу па краіне.

Прэв’ю: superomsk.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.